Беларуская Служба

«Паліўны турызм» – гэта факт

21.03.2026 08:09
Немцы, якія запраўляюцца ў Польшчы, могуць зэканоміць у сярэднім 25,50 еўра на кожным поўным баку бензіну. Аналагічна, галандцы, якія запраўляюцца Pb95 у Бельгіі, зэканомяць амаль удвая больш.
            27 -
Апошні даклад Еўрапейскай камісіі паказвае значныя адрозненні ў цэнах на паліва паміж 27 дзяржавамі-членамі PAP/EPA/MARTIN DIVISEK

«Паліўны турызм» — гэта факт. Апошні даклад Еўрапейскай камісіі паказвае значныя адрозненні ў цэнах на паліва паміж 27 дзяржавамі-членамі, піша эканамічны партал money.pl.

«Паліўны турызм» — гэта не выдумка. Немцы, якія едуць з памежных раёнаў у Польшчу за таннейшым палівам, — гэта факт. Апошнія дадзеныя Еўрапейскай камісіі паказваюць, што — варта. Літр бензіну Pb95 у Германіі каштуе ў сярэднім 2,09 еўра, а ў Польшчы — 1,58 еўра.

Гэта азначае сярэднюю розніцу ў 0,51 еўра, або амаль 2,2 зл за літр, на карысць запраўкі ў Польшчы. Для 50-літровага бака гэта азначае эканомію ў 110 еўра (25,50 еўра).

Deutsche Welle піша, што нямецкая прэса выказала разуменне заклапочанасці на польскім баку мяжы. Аднак яна падкрэсліла, што нямецкія кіроўцы натуральным чынам шукаюць больш танныя варыянты паліва, гэтак жа, як палякі выбіраюць таннейшыя пакупкі ў Германіі.

— Гнеў у Свінауйсці, выкліканы паліўным турызмам з Германіі, зразумелы. Калі ля заправак утвараюцца доўгія чэргі, а запраўкі часова зачыняюцца, хутка ўзнікаюць асцярогі, што жыхары ў рэшце рэшт застануцца без паліва, — напісала нямецкая газета «Ostsee Zeitung» крыху больш за тыдзень таму.

Мэр Свінауйсця Яанна Агатоўска заклікала ўвесці абмежаванні на продаж паліва ў каністрах. Нямецкія кіроўцы, калі едуць за мяжу, каб заправіцца, часта робяць гэта ў каністрах.

Ужо існуе абмежаванне на паліўны турызм паміж Польшчай і Германіяй, якое вынікае з мытных і падатковых правілаў. Нямецкая мытня ўзмацніла кантроль у памежных рэгіёнах, і сочыць за тым, каб кіроўцы выконвалі абмежаванні на перавозку паліва. Дазволенай колькасцю з'яўляецца поўны бак плюс максімум 20 літраў у каністры; перавышэнне гэтай мяжы можа прывесці да выплаты падаткаў.

Славакія прыкметна таннейшая за сваіх суседзяў — Польшчу, Чэхію, Венгрыю і асабліва Аўстрыю. Вось чаму ўрад прэмʼер-міністра Фіца абвясціў аб нарміраванні паліва — дазваляецца заправіць толькі адзін бак і 10 літраў у каністру. На працягу як мінімум 30 дзён замежнікі будуць плаціць больш, чым славакі, а дызельнае паліва можна будзе везці за мяжу толькі ў баку аўтамабіля. Гэтае рашэнне таксама закране палякаў, якія жывуць паблізу мяжы.
«Паліўны турызм» таксама прыносіць карысць жыхарам невялікіх Нідэрландаў, якія мяжуюць з такой жа невялікай Бельгіяй. Для іх розніца ў сярэдняй цане бензіну 95-й маркі складае ашаламляльныя 0,93 еўра (амаль 4 злотыя) за літр. Для 50-літровага бака гэта азначае эканомію ў 46,50 еўра (амаль 200 злотых).

ав