Электрамабілі значна хутчэй губляюць сваю вартасць, чым аўтамабілі з рухавікамі ўнутранага згарання, паведамляе Rzeczpospolita са спасылкай на аналітыку кампаніі Carvago. Паводле гэтых даных, ужо праз тры гады розніца ў кошце можа дасягаць нават 26%.
Газета адзначае, што пасля завяршэння праграмы дзяржаўных даплат рынак новых электрамабіляў у Польшчы запавольваецца, а на другасным рынку назапашваецца ўсё больш ужываных машын. Пры гэтым попыт на іх застаецца нізкім, нягледзячы на прыкметнае зніжэнне цэн.
Як тлумачыць эксперт партала Suprauto.pl Матэвуш Шчыпка, уладальнікі электрамабіляў сутыкаюцца з цяжкасцямі пры продажы. Гэта звязана не толькі з абмежаваным попытам, але і з тым, што новыя мадэлі прадаюцца са значнымі зніжкамі, ствараючы моцную канкурэнцыю для патрыманых аўто.
Паводле ацэнкі прадстаўніка Carvago, асноўныя прычыны рэзкага падзення коштаў — гэта слабы попыт і хуткі тэхналагічны прагрэс. У выніку ўжо праз некалькі гадоў электрамабілі састарваюцца — найперш па запасе ходу і хуткасці зарадкі.
эж