Першы рэйс цягніка «Adriatic Express» запланаваны на канец чэрвеня, а продаж квіткоў ужо пачаўся якраз 5 мая. Цягнік будзе асыходзіць з Варшавы а 14 гадзіне.
У мінулым годзе квіткі на цягнік «Adriatic Express» хутка раскупіліся. У гэтым сезоне ўведзеныя некаторыя змены. Цягнік будзе хадзіць часцей, з'явяцца вагоны ў славенскі Копер, якія будуць адчэплены ад складу ў Любляне, і частка «Adriatic Express» паедзе ў славенскі летні курорт Копер, а частка ў харватскую Рыеку.
Паводле слоў Міхала Вжосэка, прэс-сакратара PKP Intercity, першы рэйс з Варшавы пачнецца ў дзень заканчэння навучальнага года.
— Гэтым летам цягнік «Adriatic Express» пачне хадзіць з 26 чэрвеня да канца жніўня шэсць разоў на тыдзень, замест чатырох разоў, як было мінулым летам. Павелічэнне частаты гэтых цягнікоў зʼяўляецца адказам на высокую зацікаўленасць з боку пасажыраў. Цягнік праходзіць праз Чэхію, Аўстрыю і Славенію, і новым зʼяўляюцца вагоны да Копера. Пасажыры, якія жадаюць паехаць у найбуйнейшы славянскі горад на ўзбярэжжы, цяпер будуць мець такую магчымасць.
Акрамя таго, PKP Intercity таксама абвясціла аб магчымасці набыцця камбінаванага білета: «Adriatic Express» плюс аўтобус, які з Любляны будзе дастаўляць турыстаў у італьянскі Трыест. Кошты на квіткі вельмі падобныя да мінулагодніх. Самае таннае месца каштуе крыху больш за 190 злотых. Кошты на месца ў спальным вагоне пачынаюцца ад 300 злотых. Падарожжа з Варшавы ў Рыеку працягнецца крыху больш за 19 гадзін.
Да гэтага доўгага падарожжа важна належным чынам падрыхтавацца, у тым ліку і з пункту гледжання ежы, раіць Лукаш Шымаліноўскі з партала Rynek-Kolejowy.pl.
— Пасажыры, якія едуць у Харватыю, павінны ўлічыць, што вагон-рэстаран Wars будзе курсаваць толькі да Вены. Вячэра будзе даступная ў цягніку, але сняданак ужо не.
Паводле раскладу, цягнік з Варшавы ў Рыеку павінен прыбыць каля 10:00 раніцы.
ПР1/яс
яс