Беларуская Служба

Варшаўскі аэрапорт імя Шапэна – сярод самых пунктуальных у Еўропе

19.05.2026 15:26
У рэйтынгу Air Advisor варшаўскі аэрапорт імя Шапэна заняў другое месца. 
 .
Ілюстрацыйнае фота.lotnisko-chopina.pl

Варшаўскі аэрапорт сярод лепшых еўрапейскіх аэрапортаў па пунктуальнасці. У рэйтынгу Air Advisor варшаўскі аэрапорт імя Шапэна заняў другое месца. На першым месцы аэрапорт у Стакгольме.

Улічвалася не толькі пунктуальнасць рэйсаў, але і бяспека. Пётр Рудзкі, прэс-сакратар варшаўскага аэрапорта імя Шапэна, сказаў, што такі добры вынік з'яўляецца эфектам зладжанага супрацоўніцтва паміж многімі арганізацыямі.

— Гэтыя два аэрапорты — адзіныя ў рэйтынгу, якія атрымалі статус «найбольш бяспечны». Гэта высокая адзнака з'яўляецца вынікам супрацоўніцтва многіх арганізацый: аэрапорта, кантралёраў авіяруху, авіякампаній і наземнага абслугоўвання.

У Варшаўскім аэрапорце ідзе падрыхтоўка да пашырэння. Асноўныя работы па пашырэнні тэрмінала запланаваны на пачатак наступнага года. У цяперашні час пашыраецца адзін з перонаў, кажа Пётр Рудзкі. 

— Набліжаецца да завяршэння рамонт новага перона PPS15. У пачатку мая пачалася замена сканераў бяспекі. Гэта значна паскорыць рэгістрацыю пасажыраў. Што тычыцца падрадчыкаў для асноўнай часткі мадэрнізацыі, а менавіта рэканструкцыі тэрмінала, то для канкурэнтнага дыялогу былі адабраны пяць кампаній.

Пасля пашырэння аэрапорт зможа абслугоўваць да 30 мільёнаў пасажыраў штогод. Інвестыцыі неабходныя з-за абмежаванай прапускной здольнасці варшаўскага аэрапорта. Завяршэнне будаўніцтва запланавана на 2029 год.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Варшаўскі аэрапорт – самы пунктуальны ў Еўропе

15.11.2023 17:36
Найбольш папулярнымі напрамкамі палётаў з варшаўскага аэрапорту імя Шапэна з'яўляюцца Лондан, Парыж, Анталья, Амстэрдам, Франкфурт-на-Майне і Дубай.