Беларуская Служба

Чыгунка распрадае нерухомую маёмасць. Можна купіць кватэру за невялікую частку рынкавай цаны

19.05.2026 15:40
 Праўда, ёсць важны нюанс.
.
Кватэра. Здымак мае ілюстрацыйны характарjarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Кватэра за 19 тысяч злотых — па сённяшніх мерках гэта гучыць неверагодна. А менавіта па прыкладна  такіх мінімальных цэнах Польская дзяржаўная чыгунка (PKP) прадае сваю нерухомасць у Польшчы — піша выданне «Forsal».

Кампанія выставіла на аўкцыёны больш за 700 кватэр і дамоў. Самая танная прапанова знаходзіцца ў Акуніцы ў Заходнепаморскім ваяводстве. Студыя плошчай 22 квадратныя метры каштуе толькі 19 тысяч злотых. Большую кватэру ў тым жа будынку можна купіць за 28 тысяч. У Цеханаве студыя каштуе 49 тысяч злотых, у Млаве 44 квадратныя метры — 60 тысяч. Для параўнання: у Варшаве нават месца на паркоўцы можа каштаваць больш. Праўда, кватэры чыгункі ў сталіцы значна даражэйшыя, чым у правінцыі, але і так выходзіць прыкладна ўдвая танней, чым на вольным рынку.  

Але ёсць важны нюанс. Амаль уся гэтая нерухомасць патрабуе капітальнага рамонту. Часта неабходна поўная замена электрыкі, сантэхнікі, падлогі і сцен. Эксперты падлічылі: рамонт невялікай кватэры можа каштаваць ад 40 да 70 тысяч злотых, а часам і больш — і гэта мэблі і тэхнікі.

Нягледзячы на гэта, такія прапановы ўсё адно выглядаюць прывабна на фоне польскага рынку жылля. Паводле апошніх дадзеных, у Варшаве сярэдняга заробку цяпер хапае толькі на 0,59 квадратнага метра новай кватэры.

Менавіта таму танная чыгуначная нерухомасць выклікае вялікую цікавасць — нават калі пасля пакупкі новыя ўладальнікі вымушаныя ўкласці дзясяткі тысяч у рамонт.

нг