Каб прадухіліць гэта, буйная польская гандлёвая сетка вырашыла зноў увесці на свае паліцы больш танныя яйкі курэй клеткавага ўтрымання.
Павел Падстаўка, старшыня Нацыянальнай федэрацыі птушкагадоўцаў, лічыць, што гэта прыкмета здаровага падыходу.
— Польская гандлёвая сетка, якая прыняла такое рашэнне, праявіла высокі ўзровень рацыянальнага мыслення і стварыла кліентам магчымасць купляць яйкі ад польскіх вытворцаў, і мы ацэньваем гэта вельмі добра.
Аднак гэты крок абурае абаронцаў жывёлы, якія бачаць у вяртанні да продажу папулярных «3-клетачных» яек вялікі крок назад. Юлія Паёнк з асацыяцыі «Адкрытыя клеткі» нагадвае пра наступствы такога тыпу вытворчасці:
— Гадоўля курэй у клетках гэта самы горшы від птушкагадоўлі. На адну курыцу прыпадае паверхня, роўная картцы паперы А4. Польскія спажыўцы ведаюць пра гэта і не падтрымліваюць гадоўлі ў клетках. У апытаннях грамадскай думкі здаўна бачна, што спажыўцы выказваюць вялікі супраціў да гэтага віду гадоўлі курэй.
Прадстаўнікі арганізацыі таксама запэўніваюць, што пакуль няма ніякіх прыкмет таго, што іншыя буйныя супермаркеты пойдуць па гэтых слядах. Даследаванні паказваюць, што больш за семдзесят працэнтаў палякаў звяртаюць увагу на ўмовы жыцця курэй-нясушак.
Кошты яек за ўпакоўку (10 штук) у польскіх крамах у залежнасці ад віду:
Клеткавае/падлогавае ўтрыманне (памер M/L): 10,00 – 12,00 зл.
Выгульнае ўтрыманне (свабодны выгул): 13,00 – 15,00 зл.
Экалагічныя яйкі (БІЯ): 15,00 – 18,00 зл.
IAR/яс