Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Палова чыноўнікаў у Польшчы рэгулярна карыстаецца дапамогай штучнага інтэлекту

27.05.2026 13:30
Аднак тыя, хто бескрытычна прымае новыя тэхналогіі, могуць чакаць наступстваў, у тым ліку дысцыплінарных мер.
У офісе Tung Lam/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прадстаўнікі як мясцовых органаў улады, так і ўрадавай адміністрацыі рэгулярна выкарыстоўваюць штучны інтэлект у сваёй працы. Між тым, палажэнні, якія маглі б усталяваць межы такой практыкі, адсутнічаюць, і чыноўнікам застаецца толькі галіновая падрыхтоўка і агульныя рэкамендацыі, паведамляе «Dziennik Gazeta Prawna».

Апошні даклад NASK «Штучны інтэлект у дзяржаўным электронным кіраванні — перспектыва чыноўнікаў і ўстаноў» паказвае, што для многіх чыноўнікаў штучны інтэлект стаў часткай паўсядзённай працы.

Цэлых 77% рэспандэнтаў паведамляюць, што карыстаюцца дапамогай ШІ, як мінімум, раз у дзень. Чыноўнікі часцей за ўсё выкарыстоўваюць штучны інтэлект для высвятлення фактаў (59%) і рэдагавання дакументаў (46%).

Як паведамляе ў размове з газетай, кіраўнік дзяржаўнай службы Аніта Наскоўска-Пёнткоўска, усе чыноўнікі атрымалі рэкамендацыі адносна прынцыпаў выкарыстання штучнага інтэлекту на працоўным месцы. Яна нагадвае ім, што штучны інтэлект — гэта каштоўны інструмент, які можа зрабіць працу больш эфектыўнай, але ён не можа вызваліць чыноўнікаў ад адказнасці за належнае выкананне сваіх абавязкаў. У сваю чаргу, чыноўнікі, якія бескрытычна прымаюць і выкарыстоўваюць новыя тэхналогіі, павінны чакаць наступстваў, у тым ліку дысцыплінарных мер.

Перашкодай для спрашчэння працы чыноўнікаў пры дапамозе штучнага інтэлекту з’яўляецца таксама Агульны рэгламент па абароне дадзеных(RODO) — закон ЕС, які абараняе прыватнасць фізічных асоб, а таксама забарона на выкарыстанне канфідэнцыйных дадзеных, напрыклад, для напісання адміністрацыйных рашэнняў або адпаведнага абгрунтавання.

Чакаецца, што цэнтральнае навучанне, арганізаванае Офісам прэм'ера, а таксама распрацоўка Міністэрствам унутраных спраў і адміністрацыі адпаведных правілаў для службаў і чыноўнікаў, акажуць дапамогу ў гэтым пытанні. Зараз міністэрства збірае інфармацыю пра тое, як выкарыстоўваецца штучны інтэлект.

аз