Беларуская Служба

Польшча рызыкуе паўтарыць сцэнар Румыніі — эканамісты папярэджваюць пра небяспечны бюджэтны дэфіцыт

29.05.2026 17:31
Цяпер Еўракамісія прагназуе, што Варшава абгоніць Бухарэст: у 2026 годзе дэфіцыт польскага бюджэта можа дасягнуць 6,5% ВУП.
500
500 польскіх злотыхкрыніца: Narodowy Bank Polski

Польшча ўжо сёлета можа стаць лідарам у ЕС паводле памеру бюджэтнага дэфіцыту. Эканамісты папярэджваюць: калі ўлады не пачнуць рэформы дзяржаўных фінансаў, краіну могуць чакаць праблемы, падобныя да тых, што цяпер перажывае Румынія. Пра гэта піша money.pl.

Яшчэ летась менавіта Румынія мела найгоршы паказчык у ЕС — дэфіцыт склаў 7,9% ВУП. Цяпер Еўракамісія прагназуе, што Варшава абгоніць Бухарэст: у 2026 годзе дэфіцыт польскага бюджэта можа дасягнуць 6,5% ВУП.

Былы міністр фінансаў Румыніі і кіраўнік Румынскай фіскальнай рады Даніэль Даяну лічыць, што галоўная пагроза — пастаянны рост дзяржаўных выдаткаў без дастатковага павелічэння даходаў. У Румыніі гэта прывяло да росту дзяржаўнага доўгу, павышэння падаткаў і палітычнага крызісу. Урад быў вымушаны скарачаць выдаткі і павышаць ПДВ, што выклікала масавае незадавальненне насельніцтва.

Эксперт адзначае, што Польшча пакуль выглядае больш стабільна дзякуючы хуткаму эканамічнаму росту і лепшаму стану знешняга гандлю. Але нават пры гэтым высокі дэфіцыт застаецца сур’ёзнай рызыкай, асабліва на фоне вялікіх вайсковых выдаткаў.

У матэрыяле падкрэсліваецца: галоўны ўрок Румыніі ў тым, што адкладванне рэформаў робіць будучыя меры значна больш балючымі. Польскія эканамісты таксама папярэджваюць, што без зменаў дзяржаўны доўг краіны ў найбліжэйшыя гады можа рэзка вырасці.

эж