Нагадаем, што бутэлькі або бляшанкі з пазнакай «kaucja» можна вярнуць у спецыяльныя аўтаматы ў крамах. За кожную можна атрымаць 50 грошаў або 1 злоты.
Людзі, якія збіраюць кінутыя бляшанкі і бутэлькі, хваляцца сваім заробкам у інтэрнэце — ад 400 да 800 злотых (95-190 еўра) у дзень.
— Збіраць бутэлькі самастойна – гэта не бізнес, — падкрэслівае Марцін Лабода, намеснік міністра фінансаў і кіраўнік Нацыянальнай падатковай адміністрацыі.
Ён растлумачыў, што толькі тыя, хто арганізавана збірае тару з пад напояў, абавязаны рэгістраваць свой бізнес і плаціць падаткі.
— Калі мы самі збіраем і аддаем яе ў аўтамат, я не лічу гэта прадпрымальніцкай дзейнасцю. Аднак, калі гэта арганізавана, гэта значыць, што хтосьці наймае людзей для збору тары і атрымлівае ад гэтага прыбытак, то гэта з'яўляецца прадпрымальніцкай дзейнасцю і павінна абкладацца падаткам. Аднак, калі ўпакоўку збірае фізічная асоба, такая дзейнасць не з'яўляецца эканамічнай дзейнасцю.
Марцін Лабода падкрэсліў, што збор тары — гэта станоўчы эфект ад уведзеных змяненняў адносна сістэмы дэпазіту на бутэлькі, які пакупнік плаціць у краме. Гэта дазваляе аднаўляць рэсурсы, якія потым перапрацоўваюцца.
яс