Беларуская Служба

Пачынаецца будаўніцтва новага польскага аэрапорта

23.06.2026 18:34
Улады Польшчы падпісалі кантракт на будаўніцтва фундаментаў для новага польскага аэрапорта ў Баранаве у 40 км да Варшавы «Порт-Польшча».
Візуалізацыя Цэнтральнага камунікацыйнага порту Крыніца: Gov.pl

Напоўніцу працы пачнуцца ў верасні, а цяпер на месца прыбылі экскаватары і пачаліся першыя земляныя работы  забіванне паляў на ўчастку аэрапорта  паведамілі ў Міністэрстве інфраструктуры. Будаўніцтва будзе завершана ў 2032 годзе.

Філіп Чарніцкі, генеральны дырэктар кампаніі Цэнтральны камунікацыйны порт (поль.CPK), сказаў, што пляцоўка для новага аэрапорта добра падрыхтаваная.

— На гэтым месцы былі праведзены археалагічныя даследаванні і ўсе дзеянні, звязаныя з магчымымі неразарванымі боепрыпасамі, ужо завершаны. Тэрыторыя была абследавана, каб прадухіліць выпадковыя знаходкі.

У 2032 годзе разам з новым аэрапортам будуць адкрыты чыгуначны вузел, хуткасная чыгуначная лінія з Варшавы ў Лодзь і пашыраная аўтамагістраль паміж Лоддзю і Варшавай. Спачатку «Порт-Польшча» зможа абслугоўваць 34 мільёны пасажыраў штогод.

IAR/яс