Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пачалося будаўніцтва новага порта ў Свінауйсці. Гэта стратэгічная інвестыцыя, пераконваюць улады

14.07.2026 12:00
Гэта найбуйнейшая інвестыцыя ў порт у сучаснай гісторыі Польшчы, запэўніваюць каментатары.
Адкрыццё будаўніцтва глыбакаводнага кантэйнернага тэрмінала ў Памераніі PAP/Marcin Bielecki

У Свінауйсці афіцыйна пачалося будаўніцтва новага кантэйнернага порта. Мыс «Памеранія» — гэта найбуйнейшая інвестыцыя ў порт у сучаснай гісторыі Польшчы. Тут змогуць швартавацца найбуйнейшыя ў свеце кантэйнерныя судны, — пераконваюць эксперты.

Мыс «Памеранія» мае статус стратэгічнай інвестыцыі. Усё больш тавараў перавозіцца марскім шляхам, і гэтым трэба скарыстацца, кажа намеснік міністра інфраструктуры Аркадыўш Мархэўка(Arkadiusz Marchewka).

— Тавары з Азіі ўсё роўна будуць паступаць у Польшчу. Пытанне толькі ў тым, ці будуць іх пастаўляць у польскія парты, ці ў нямецкія. Мы хочам, каб гэтыя тавары прыбывалі ў польскія парты і адсюль працягвалі свой шлях да канчатковага атрымальніка, — кажа віцэ-міністр інфраструктуры.

Порт павялічыць плошчу Польшчы амаль на 190 гектараў. Ён узнікне на новым мысе, які трэба будзе пабудаваць у моры. Гэта адбудзецца ў наступным годзе, — кажа міністр інфраструктуры Дарыюш Клімчак(Dariusz Klimczak).

— Мы пачынаем з будаўніцтва тэхнічнай дарогі. Гэта фізічны пачатак гэтай мегаінвестыцыі, якой чакала польская марская эканоміка, — пераконвае міністр.

Пачатак будаўніцтва порта суправаджаўся пікетам жыхароў, якія выступаюць супраць размяшчэння порта на пляжы, бліжэйшым да іх месца пражывання.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Ветравыя электрастанцыі ў Балтыйскім моры падсілкоўваюць энергасістэму Польшчы

14.07.2026 11:30
Падстанцыя «Хачэва» атрымала першую энергію з афшорнага ветрапарку «Baltic Power».