Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча павялічыць выдаткі на ахову энергетычнай інфраструктуры

17.07.2026 17:55
Улады ўзмацняюць супрацоўніцтва паміж энергетычнымі кампаніямі, у тым ліку Orlen, Gaz-System і PSE, а таксама войскам, паліцыяй і спецслужбамі. 
Ілюстрацыйны здымакImage by Markus Distelrath from Pixabay/CC0

Польшча ўзмоцніць фінансаванне аховы крытычнай энергетычнай інфраструктуры на фоне пагроз гібрыдных атак і пагаршэння сітуацыі з бяспекай у рэгіёне. Пра гэта заявіў міністр энергетыкі Мілаш Матыка ў інтэрв'ю парталу wp.pl.

— Мы не ігнаруем ніводнага сігналу. Павялічваем сродкі на ахову энергетычнай інфраструктуры, узмацняем каардынацыю паміж службамі і войскам, а таксама рыхтуемся да пагроз у кіберпрасторы, кінетычных атак і дэзінфармацыі, — сказаў кіраўнік ведамства.

Паводле Матыкі, польскія ўлады пастаянна аналізуюць магчымыя сцэнары эскалацыі і не могуць недаацэньваць сучасную геапалітычную сітуацыю. Палітык адзначыў, што большасць выпадкаў з'яўлення беспілотнікаў каля стратэгічных аб'ектаў аказваюцца аматарскімі правакацыямі, аднак гэта не выключае магчымасці наўмысных дзеянняў супраць энергетычнай бяспекі краіны.

Міністр таксама паведаміў, што ўлады ўзмацняюць супрацоўніцтва паміж энергетычнымі кампаніямі, у тым ліку Orlen, Gaz-System і PSE, а таксама войскам, паліцыяй і спецслужбамі. Паводле яго, важным элементам доўгатэрміновай бяспекі застаецца развіццё ўласных тэхналогій і вытворчых магутнасцяў у стратэгічных галінах.

эж