Цэны на нафту на сусветных рынках растуць ужо некалькі дзён запар. Інвестары з трывогай сочаць за развіццём сітуацыі на Блізкім Усходзе, дзе працягваюцца амерыканскія ўдары па Іране, а паўстанцы-хусіты атакуюць нафтавыя танкеры ў Чырвоным моры, чытаем на эканамічных сайце Forsal.pl.
Гэта пагражае ўсё больш сур'ёзнымі перабоямі ў пастаўках нафты з рэгіёна, адзначаюць біржавыя аналітыкі.
Барэль нафтры WTI на біржы NYMEX у Нью-Ёрку з пастаўкай у верасені каштуе 88,25 долара, а нафта Brent прадаецца па 96,05 долара за барэль, падаражэўшы на 2,10%.
З-за вайны паміж Ізраілем і Іранам, а таксама блакавання Армузскага праліва, Саудаўская Аравія павялічыла экспарт нафты праз парты на Чырвоным моры. Аднак хусіты ўжо прыгразілі заблакаваць гэтыя парты.
На думку аналітыкаў, атакі хусітаў на танкеры адкрываюць новы фронт рэгіянальнага канфлікту на Блізкім Усходзе, які ўжо сурʼёзна паралізаваў суднаходства праз Армузскі праліў.
Што будзе з коштам нафты?
— Устойлівасць росту цэн на нафту будзе залежаць ад таго, ці застанецца атака на танкеры ў Чырвоным моры адзінкавым інцыдэнтам, ці прывядзе да працяглых парушэнняў у ланцужках паставак, — адзначыла аналітык рынку кампаніі Phillip Nova Pte Прыянка Сачдэва. Яна мяркуе, што ў бліжэйшы час кошт нафты можа перавысіць 100 долараў за барэль.
Тым часам у Злучаных Штатах растуць запасы нафты і нафтапрадуктаў.
Паводле Міністэрства энергетыкі ЗША (DoE), за мінулы тыдзень запасы нафты павялічыліся на 0,49%.
Запасы бензіну выраслі на 765 тысяч барэляў (на 0,36%) і дасягнулі 211,29 млн барэляў.
Запасы дыстыляванага паліва, у тым ліку мазуту, павялічыліся на 1,4 млн барэляў (на 1,29%) — да 109,57 млн барэляў, паведамілі ў DoE.
яс