Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскі бізнес усё часцей інвестуе на Захадзе

24.07.2026 13:12
Польскія фірмы ўсё часцей інвестуюць у Германіі, часта ратуючы нямецкія кампаніі ад банкруцтва, піша газета «Puls biznesu».
  Pesa
Польскі канцэрн Pesa нядаўна набыў фабрыку трамваяй у ГерманііPAP/Marian Zubrzycki

Польскі канцэрн Pesa нядаўна набыў фабрыку трамваяў у Ліпску, выратаваўы яе ад банкруцтва, а вытворца мэблі MDD купіў фірму з Гэсіі, якая абʼявіла сябе банкрутам. Фірма Colian далучыла да сябе нямецкага вытворцу шакаладу, які змагаўся з фінансавымі праблемамі. Такіх прыкладаў нашмат больш, піша выданне.

Гэта звязана з эканамічнай стагнацыяй у Германіі і разуменнем таго, што краіну чакаюць шмат інвестыцый, асабліва ў інфраструктуру, якая шмат дзе састарэла. Польскія фірмы шырока супрацоўнічаюць з нямецкімі кампаніямі, і цяпер імкнуцца выкарыстаць магчымасці, зазначае газета. Германія сёння стала адным з найбольш перспектыўных рынкаў для польскіх фірмаў, кажуць прадстаўнікі Польскага агенцтва інвестыцый і гандлю.

Для польскі бізнесоўцаў інвестыцыі ў Германіі — гэта доступ да нямецкага рынку, сетак дыстрыбуцыі, кліентаў ды вядомых марак. Гэта дазваляе нашмат хутчэй пабудаваць міжнароднае рэнамэ, чым пачатак з нуля, піша газета.

Выданне зазначае, што інвестыцыі на Захадзе палякам вяртаюцца. Апроч грошай, яны даюць доступ да тэхналогіяў, капіталу, адчыняюць дзверы для новых магчымасцяў. Цяпер палякі ўсё з большым інтарэсам глядзяць на амерыканскі рынак.

юл