Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Горад Сувалкі прадае прывабныя будаўнічыя ўчасткі за палову цаны. Ёсць некалькі ўмоваў

28.07.2026 15:01
Праграма запушчана, каб спыніць адток маладых людзей з горада і заахвоціць іх пасяляцца ў Сувалках.
Горад Сувалкі Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Горад Сувалкі (Падляскае ваяводства) у панядзелак абвясціў тэндэр на продаж пяці будаўнічых участкаў са зніжкай 50% для асоб, якім не споўнілася больш за 40 гадоў. Мясцовыя ўлады ўжо раней прадалі больш за 40 такіх участкаў.

Праграма мае на мэце заахвоціць маладых людзей будаваць дамы і пасяляцца ў Сувалках. Аўкцыёны адбудуцца ў верасні ў сядзібе гарадскіх уладаў.

Гаворка ідзе пра пяць будаўнічых участкаў, размешчаных у раёне вуліцы Заставе.

На працягу амаль двух гадоў у рамках згаданай праграмы ў заходняй частцы горада былі прададзеныя ўжо 43 участкі плошчай ад 800 да 1200 квадратных метраў. Іх рынкавыя цэны вагаюцца ад 200 000 да 240 000 злотых (ад 46,5 да 55,5 тысячы еўра). Прапанаваная гарадскімі ўладамі зніжка складае 50%.

Аднак, каб ёй скарыстацца, трэба выканаць некалькі ўмоваў. Акрамя ўзросту, які не павінен перавышаць больш за 40 гадоў, будучы ўласнік не можа валодаць іншым будаўнічым участкам у горадзе. Яшчэ адно патрабаванне — дом трэба пабудаваць на працягу шасці гадоў з моманту куплі нерухомасці. Дадаткова цягам 10 гадоў з моманту куплі нерухомасці нельга прадаць. Невыкананне двух апошніх патрабаванняў азначае, што пакупнік будзе вымушаны вярнуць зніжку.

Акрамя таго, у адпаведнасці з распараджэннем мэра горада Сувалак, нядаўна было ўведзенае правіла, якое патрабуе абавязковага забеспячэння вяртання зніжкі. Згодна з распараджэннем, такім забеспячэннем можа быць іпатэка, банкаўская гарантыя, паручыцельства альбо грашовы дэпазіт.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі