Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дзяржава не нясе адказнасці за шкоду, нанесеную ракетай — юрыст

31.07.2026 10:20
Варта пацікавіцца, ці нашая страхоўка ахоплівае шкоды, выкліканыя ваеннымі дзеяннямі, — раіць эксперт.
Службы на месцы выбуху неідэнтыфікаванага аб'екта ў Люблінскім ваяводствеPAP/Wojtek Jargiło

Тым, хто пражывае паблізу ўсходняй мяжы Польшчы, за якой ідзе расійская вайна, варта разгледзець магчымасць афармлення страхоўкі, якая забяспечыць ім эфектыўную абарону ад шкоды, выкліканай ваеннымі дзеяннямі, заявіў у інтэрв'ю газеце «Rzeczpospolita» юрыдычны кансультант Універсітэта імя Адама Міцкевіча, які спецыялізуецца на грамадзянскім і страхавым праве прафесар Марцін Арліцкі.

Газета пацікавілася тым, якім чынам могуць абараняцца асобы, якія пацярпелі ў выніку здарэнняў, падобных на тое, што адбылося раніцай 30 ліпеня на Любліншчыне, дзе на поле ўпаў і ўзарваўся чужы беспілотнік або ракета.

Усё ж, паводле эксперта, атрыманне такой страхоўкі можа быць праблематычным з-за юрыдычнай класіфікацыі такіх падзеяў. Ён падкрэсліў, што цяперашні прававы статус дазваляе кампенсаваць шкоду, нанесеную, напрыклад, ракетай, выключна ўладальнікам абавязкова застрахаваных сельскагаспадарчых будынкаў.

Іншыя павінны сачыць за тым, каб заключаная імі дамова аб страхоўцы, не выключала шкодаў, выкліканых ваеннымі дзеяннямі.

— Усё залежыць ад таго, што было пашкоджана. Калі пашкоджаны сельскагаспадарчы будынак, то будзе дзейнічаць абавязковае страхаванне для гэтага тыпу будынкаў. Правілы адказнасці страхавальніка адзіныя і вызначаны ў Законе аб абавязковым страхаванні, — кажа эксперт.

Ён дадае, што ў выпадку будынкаў іншых, чым сельскагаспадарчыя, страхоўка мае добраахвотны характар.

— Такім чынам, кожны ўладальнік будынка можа мець страхоўку на розных умовах — з выключэннем або без выключэння адказнасці за шкоду, выкліканую падзеямі ваеннага часу. У гэтым выпадку правілы адказнасці страхавальніка не зʼяўляюцца адзінымі і вынікаюць не з заканадаўчых палажэнняў, а са зместу дагавора,  нагадаў прафесар.

Пытаннем стандартызацыі падыходу да страхавання ад шкоды, выкліканай вайной і эксплуатацыяй беспілотнікаў, заняўся ўжо фінансавы амбудсмен, паведамляе газета.

 Страхавальнікі не заўсёды могуць дасягнуць пагаднення і ўсталяваць адзіны стандарт паміж сабой з-за антыкартэльнага заканадаўства. Заканадаўчая ініцыятыва магла б стаць спосабам змены існуючага стану,  лічыць прафесар Арліцкі.

Паводле яго, калі чыясьці страхоўка не ахоплівае шкоды, выкліканай ваеннымі дзеяннямі, няма юрыдычнай падставы для прыцягнення да адказнасці, напрыклад, польскай дзяржавы.

аз

Мінабароны: Гэта была цяжкая ноч для польскай супрацьпаветранай абароны

30.07.2026 12:50
Службы высвятляюць, што ўпала і выбухнула за 50 кіламетраў на поўдзень ад Любліна.

«Ёсць сур’ёзныя недахопы». Апазіцыя каментуе здарэнне на Любліншчыне, куды прыляцела расійская ракета

31.07.2026 08:40
Прэм'ер-міністр Дональд Туск заявіў, што вайскоўцы сачылі за палётам ракеты і былі гатовыя яе збіць.