Вытворцы керамікі з Баляслаўца выказваюць занепакоенасць з нагоды павелічэння колькасці танных падробак з Кітая, якія імітуюць дызайн і лагатыпы польскай кампаніі. Урад абвясціў аб увядзенні правілаў, якія дазволяць рэгіянальнаму прадукту атрымаць абарону геаграфічнага указання ЕС.
Паводле інфармацыі Rzeczpospolita, пытанне кітайскіх падробак баляслаўскай керамікі было ўнесена на разгляд Сейма (ніжняя палата парламента) у сярэдзіне жніўня ў выглядзе інтэрпеляцыі пасля занепакоенасці, выказанай вытворцамі. У адказ дзяржаўны сакратар і кіраўнік Нацыянальнай падатковай адміністрацыі Марцін Лабода абвясціў, што вядзецца інтэнсіўная праца над сістэмным рашэннем.
З 1 снежня 2025 года дзейнічае сістэма ЕС па ахове геаграфічных указанняў для рамесных і прамысловых вырабаў, якая забяспечвае бестэрміновую абарону па ўсім Еўрапейскім Саюзе.
Аднак Польшча не завяршыла заканадаўчую працу па рэалізацыі гэтых правілаў, таму баляслаўская кераміка пакуль не можа быць зарэгістравана ў якасці абароненага геаграфічнага указання, паведаміла Rzeczpospolita.
яс