Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Запасы газу ў Еўропе на нізкім узроўні. Але ў Польшчы — амаль ідэальны паказнік

03.09.2026 18:03
Краіна назапасіла 34,6 ТВт·г газу, а яе сховішчы запоўненыя на 94%. Гэта амаль адпавядае сярэдняму паказніку за апошнія пяць гадоў, які складае 95%.
Здымак мае ілюстрацыйны характарShutterstock/Kingtony

Запасы прыроднага газу ў еўрапейскіх сховішчах складаюць каля 65%. Для гэтага перыяду сярэдні паказнік за апошнія пяць гадоў — 82%. Асабліва прыкметная праблема ў Германіі, тады як Польшча на гэтым фоне выглядае значна лепш: яе сховішчы запоўненыя амаль цалкам. Пра гэта сведчаць дадзеныя Gas Infrastructure Europe, на якія спасылаецца xyz.pl.

Найменшыя запасы зафіксаваныя ў Нідэрландах — 48%, і Германіі — 53%. Пры гэтым сярэдні пяцігадовы паказнік для гэтага перыяду складае адпаведна 81%. У Аўстрыі сховішчы запоўненыя на 67%, у Венгрыі — на 70%, у Чэхіі — на 71%, у Францыі — на 72%, у Іспаніі — на 74%, а ў Італіі — на 83%.

Значна лепшая сітуацыя ў Польшчы. Краіна назапасіла 34,6 ТВт·г газу, а яе сховішчы запоўнены на 94%. Гэта амаль адпавядае сярэдняму паказніку за апошнія пяць гадоў, які складае 95%.

— Еўропа становіцца ўсё больш залежнай ад сусветных паставак ЗПГ, а пастаўкі газу з краін Персідскага заліва па-ранейшаму сур'ёзна парушаны. Адначасова запасы газу ў Еўропе, асабліва ў Германіі, для гэтага перыяду года застаюцца нізкімі. Гэта азначае, што да зімы неабходна істотна папоўніць запасы, — заявіў на пачатку тыдня галоўны аналітык AS Global Risk Management Арнэ Ламан Расмусэн.

Цэны на газ прыкладна ўдвая вышэйшыя за ўзровень, зафіксаваны да пачатку вайны на Блізкім Усходзе.

эж