Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Урад Польшчы адмовіўся ад жорсткай рэгуляцыі рынку харчовых дабавак

04.09.2026 19:34
Харчовыя дабаўкі купляюць 75% палякаў — больш за 23 мільёна чалавек.
Лекіstevepb/pixabay.com/CC0

Газета Rzeczpospolita паведамляе, што Міністэрства аховы здароўя Польшчы пасля пратэстаў бізнесу адмовілася ад жосткіх прапаноў па ўзмацненні рэгулявання рынку харчовых дабавак. Яго аб'ём ужо перавышае 8 млрд злотых (каля 2 млрд долараў) і, паводле прагнозаў, у найбліжэйшыя гады будзе расці прынамсі на 5% штогод.

У прыватнасці, міністэрства не падтрымала прапанову Галоўнай санітарнай інспекцыі (GIS), якая магла абмежаваць магчымасці кампаній абскарджваць рашэнні ведамства ў справах, звязаных з дабаўкамі. Бізнес папярэджваў, што гэта стварала б рызыку адвольных рашэнняў.

Улады таксама адмовіліся ад рэзкага павялічэння максімальных штрафаў за парушэнне правілаў маркіроўкі, рэкламы і прасоўвання прадукцыі. Прапаноўвалася павысіць верхнюю мяжу пакарання з 30 да 100 сярэдніх месячных заробкаў — амаль да 900 тысяч злотых.

Пры гэтым харчовыя дабаўкі ў Польшчы не патрабуюць рэгістрацыі: вытворца або прадавец павінен толькі паведаміць GIS пра выхад прадукту на рынак.

Сегмент застаецца надзвычай папулярным. Паводле леташняга даследавання PMR Market Experts, харчовыя дабаўкі купляюць 75% палякаў — больш за 23 мільёны чалавек.

эж