Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У новым цэнтры Amazon у Польшчы будуць працаваць адна тысяча чалавек і пяць тысяч робатаў

22.09.2026 13:33
Amazon адкрыў у Польшчы свой дванаццаты лагістычны цэнтр у Дабромежы на поўдні краіны, паведамляецца на сайце money.pl.
 .
Ілюстрацыйнае фота.screenshot video NBC News

—Ніжняя Сілезія — адзін з ключавых рэгіёнаў для Amazon у Польшчы (...). Толькі ў 2025 годзе Amazon інвеставаў у гэты рэгіён больш за 2,5 мільярда злотых (і ў агульнай складанасці 13 мільярдаў злотых з 2012 года), — сказаў Пётр Сабескі, дырэктар лагістычнага цэнтра Amazon у Дабромежы, цытуюцца яго словы ў прэс-рэлізе.

Паміж 2026 і 2028 гадамі Amazon плануе інвеставаць у Польшчу больш за 23 мільярды злотых, у той час як з 2012 года кампанія ўклала ужо больш за 45 мільярдаў злотых.

Амерыканскі гігант таксама абвясціў, што з 1 кастрычніка ён павысіць заробкі пагадзінных работнікаў ва ўсіх 12 сваіх лагістычных цэнтрах у краіне. Павышэнне закранае некалькі тысяч супрацоўнікаў.

Цэнтр у Дабромежы, у раёне Свіднік, з'яўляецца чацвёртым рабатызаваным абʼектам Amazon у Польшчы і першым у рэгіёне Ніжняя Сілезія.

Amazon абвясціў, што абʼект займае больш за 200 тысяч квадратных метраў і да канца года амерыканскі гігант плануе наняць аператараў для станцый збору, прыёму і адпраўкі; тэхнікаў і інжынераў для абслугоўвання робатаў і ІТ-сістэм, спецыялістаў па кадрах, ахове здароўя і бяспецы, а таксама адміністрацыйных спецыялістаў.

У новым цэнтры таксама будзе працаваць больш за пяць тысяч робатаў. Абʼект абсталяваны дзевяццю тысячамі фотаэлектрычных панэляў.

яс