1 кастрычніка 2025 года ў Польшчы была запушчана сістэма залогу, у прыватнасці крамы пачалі прымаць бутэлькі і бляшанкі з адмысловай паметкай — гэта прастакутнік са стрэлкамі, унутры якога выразна напісана, колькі складае дэпазіт.
Паводле Юстыны Пішчаткоўскай (Justyna Piszczatkowska) з green-news.pl, пасля года працы сістэмы можна ўбачыць, што яна працуе лепш, чым чакалі скептыкі. Да канца жніўня было сабрана больш за 3 мільярды ўпаковак з сімвалам дэпазіту.
— Запуск гэтай сістэмы быў павольным. Не хапала аўтаматаў для вяртання бутэлек, і ў пэўнай ступені іх надалей яшчэ не хапае, а ўпакоўка з сімвалам дэпазіту, толькі што з'явілася на паліцах. У цяперашні час існуе больш за 60 000 пунктаў прыёму ўпаковак, ахопленых сістэмай, у тым ліку 17 500 аўтаматаў. Дарэчы праз іх праходзіць 88% упакоўкі, якую вяртаюць кліенты, — кажа Юстына Пішчаткоўска.
Тое, што сістэма працуе эфектыўна бачна таксама падчас прагулак у парках, кажа яна.
— Падчас вераснёвай уборкі ракі Одэр валанцёры знайшлі на 90% менш ПЭТ-бутэлек, чым годам раней, а колькасць бляшанак скарацілася больш чым на 80%. Вядома, гэтую сістэму нельга выключна праслаўляць, бо не ўсё працуе. У многіх крамах ёсць толькі адзін аўтамат для вяртання бутэлек, таму ўтвараюцца чэргі, — кажа Юстына Пішчаткоўска.
Міністэрства клімату і навакольнага асяроддзя абвясціла аб карэкціроўках і пашырэнні праграмы вяртання дэпазіту — напрыклад, ваўчары за вернутую ўпакоўку будуць дзейнічаць даўжэй, чым цяпер.
IAR/аз