Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Эканамічны феномен Польшчы: чаму яе рост называюць унікальным

05.10.2026 10:21
Паводле Пёнткоўскага, цягам больш чым трох дзесяцігоддзяў польская эканоміка расла без даходаў ад нафты і газу і без празмернага назапашвання дзяржаўнай запазычанасці.
  . .
Хмарачосы ў Варшаве. Ілюстрацыя.Cinematographer/Shutterstock.com

Эканамічны ўзлёт Польшчы за апошнія дзесяцігоддзі можа лічыцца ўнікальным у сусветным маштабе. Так лічыць эканаміст і прафесар Універсітэта імя Леона Казьміньскага Марцін Пёнткоўскі, аўтар кнігі «Залаты век». Эканаміст падкрэслівае, якога цытуе партал money.pl, што гаворка не толькі пра хуткі рост ВУП: польская мадэль спалучае адразу некалькі рэдкіх фактараў. 

Паводле Пёнткоўскага, цягам больш чым трох дзесяцігоддзяў польская эканоміка расла без даходаў ад нафты і газу і без празмернага назапашвання дзяржаўнай запазычанасці. Пры гэтым рост адбываўся на фоне адносна павольнага развіцця Еўропы, ва ўмовах дэмакратыі і меў дастаткова шырокі сацыяльны характар. Яшчэ адзін элемент — высокія пазіцыі Польшчы ў Еўропе паводле ўзроўню задаволенасці жыццём.

Эканамічны аналітык партала xyz.pl Марэк Скавіньскі звяртае ўвагу, што з 1998 года ВУП Польшчы на душу насельніцтва павялічваўся ў сярэднім на 3,6% у год. Падобныя тэмпы паказвалі яшчэ 101 краіна, таму самі па сабе яны не робяць польскі вынік унікальным. Пёнткоўскі ж лічыць вызначальным менавіта спалучэнне розных фактараў росту.

Паводле яго ацэнкі, «залаты век» польскай эканомікі будзе працягвацца да 2030 года, пасля чаго тэмпы росту могуць істотна знізіцца. Ад прынятых цяпер рашэнняў будзе залежаць, ці пазбегне Польшча сцэнару Іспаніі, якая пасля сусветнага фінансавага крызісу сутыкнулася са стагнацыяй.

У другой палове 2025 года ВУП Польшчы перавысіў трыльён долараў, што вывела краіну ў G20 — групу найбуйнейшых гаспадарак свету.

эж