Дзе лепш за ўсё правесці пенсійныя гады? Нягледзячы на тое, што еўрапейскія краіны дамінавалі ў апошнім рэйтынгу «Global Citizen Solutions», статуэтка лідара трапіла ў зусім іншыя рукі. Папярэдні фаварыт мусіў саступіць месца краіне, якая ўразіла экспертаў сваёй выдатнай збалансаванасцю, паведамляе «Dziennik Gazeta Prawna».
Выбар ідэальнага месца для выхаду на пенсію — гэта мастацтва кампрамісу паміж коштам жыцця, эфектыўнай аховай здароўя і спрыяльнымі падаткамі.
Сёлетні «Індэкс выхаду на пенсію» прынёс значныя змены на пʼедэстале, даказаўшы, што стабільнасць больш каштоўная, чым перамога ў асобных катэгорыях.
Нечаканы трыумф з Паўднёвай Амерыкі
Уругвай — гэта новы нумар адзін у свеце ў гэтай галіне. Цікава, што гэтая краіна не дасягнула найвышэйшых балаў ні ў адной канкрэтнай катэгорыі, якія даследаваліся ў межах рэйтынгу. Канчатковая перамога Уругвая была вызначана надзвычай збалансаваным профілем — краіна дасягнула высокіх, стабільных балаў ва ўсіх аналізаваных галінах.
Уругвай пазбавіў з першага месца Партугалію, якая заняла ў гэтым годзе толькі пятае месца. Другое месца заняў экзатычны Маўрыкій, які прываблівае ў першую чаргу сваёй вельмі мяккай фіскальнай сістэмай. Іспанія здолела захаваць трэцяе месца.
Колькі каштуе спакойны выхад на пенсію?
У дакладзе былі выяўленыя велізарныя адрозненні ў бюджэтах, якімі павінны валодаць пенсіянеры. Пераезд у некаторыя часткі свету патрабуе значных зберажэнняў, у той час, як іншыя прапануюць падобны стандарт за значна меншую суму.
Сапраўдным рэкардсменам аказаўся Бахрэйн са штомесячнымі выдаткамі, якія дасягаюць 9 000 еўра. Андора — не нашмат таннейшая, з бяспечным месячным бюджэтам на ўзроўні больш за 4 500 еўра.
У Іспаніі трэба браць пад увагу выдаткі на ўзроўні каля 2 400 еўра ў месяц, на Маўрыкію сярэдні месячны кошт жыцця складае 1 761 еўра, а ў пераможным Уругваі — гэта крыху менш за 1 500 еўра.
У бюджэтным плане найбольш прыязныя краіны гэта: Коста-Рыка з паказчыкам 880 еўра і Нікарагуа, дзе для камфортнага жыцця дастаткова 600 еўра ў месяц. Таксама Кіпр у гэтым плане вылучаецца станоўча з паказчыкам менш за 800 еўра.
Бюракратыя стрымлівае пенсіянераў
Нягледзячы на тое, што шэсць краін Старога Кантынента ўваходзяць у першую дзясятку (у тым ліку Латвія, Італія і Грэцыя), то ў Еўропы ўласныя праблемы. Выдатны прыклад — Партугалія. Хоць кошт жыцця ў краіне адносна нізкі — каля 920 еўра ў месяц, то бюракратычныя праблемы зʼяўляюцца сурʼёзнай перашкодай. Працэсы, звязаныя з прадастаўленнем пастаяннага віду на жыхарства для замежнікаў, могуць зацягнуцца да двух гадоў.
Дзе, тады лепш за ўсё жыць пажылым людзям?
Топ-10 краін прыязных пенсіянерам гэта: Уругвай, Маўрыкій, Іспанія, Коста-Рыка, Партугалія, Парагвай, Латвія, Андора, Італія і Грэцыя, паведамляе выданне «Dziennik Gazeta Prawna».
аз