Паліўная здзелка прэзідэнтаў ЗША і Расіі Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна мае перадусім палітычнае, а не эканамічнае значэнне. Пра гэта заявіў міністр дзяржаўных актываў Польшчы Войцех Бальчун у інтэрв’ю газеце Puls Biznesu.
Паводле міністра, аб’ёмы паставак занадта малыя, каб змяніць тэндэнцыі на сусветных рынках, а цэны на дызельнае паліва застаюцца вельмі высокімі. Пры гэтым Бальчун сцвярджае, што цяпер у Польшчы найніжэйшыя цэны на паліва ў Еўропе.
— Інвестыцыйныя планы Orlen не знаходзяцца пад пагрозай, — запэўніў палітык.
Каментуючы сітуацыю з хімічным канцэрнам Grupa Azoty, міністр прызнаў, што ранейшая мадэль яго развіцця грунтавалася на неабмежаваным доступе да таннай расійскай сыравіны. Аднак, паводле Бальчуна, «цяперашнія вынікі Grupa Azoty адносна стабільныя». Міністэрства гатовае павялічыць капітал кампаніі, а адпаведны план, як чакаецца, абвесцяць найбліжэйшым часам.
Бальчун таксама пракаментаваў пагадненне кампаній Synthos Green Energy і ZE PAK аб будаўніцтве і эксплуатацыі малых модульных ядзерных рэактараў у Пантнуве. Праект залежыць, у прыватнасці, ад інвестыцый энергетычнага канцэрна Orlen.
—Кіраўніцтва абавязана дзейнічаць у інтарэсах даручаных яму актываў, але таксама нясе адказнасць перад агульным сходам акцыянераў, дзе галоўную ролю адыгрывае Дзяржаўная казна, — патлумачыў міністр.
эж