Да канца кастрычніка авіякампанія прыпыняе рэйсы паміж Варшавай і Балонняй, а таксама рэйсы з Кракава ў Мадрыд, Рым і Барселону. Гэта звязана са складанай сітуацыяй на рынку паліва і пастаянным ростам коштаў на сырую нафту.
Апошні рэйс у Мадрыд з Кракава будзе выкананы 30 кастрычніка. Прэс-сакратар LOT Polish Airlines Кшыштаф Мачульскі заявіў, што неабходна скараціць менш прыбытковыя маршруты:
— Сітуацыя на рынку паліва беспрэцэдэнтная. У супастаўленні з мінулым годам кошт вырас на 100 адсоткаў. Мы комплексна пераглядаем сетку рэйсаў.
LOT заяўляе, што гэтыя маршруты будуць адноўлены ў вяснова-летні сезон. Кшыштаф Мачульскі сказаў таксама, што рэйсы па іншых маршрутах могуць быць больш рэдкімі. Менш запатрабаваныя рэйсы могуць быць выключаны з раскладу.
Затое, Польская авіякампанія LOT пашырае сваю сетку дальніх рэйсаў. З вясны перавозчык выконвае рэйсы ў Сан-Францыска (ЗША), ужо амаль два тыдні — у Бангкок, а ў сакавіку наступнага года плануецца запусціць маршрут Варшава-Ханой.
IAR/яс