Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Германія застаецца галоўным гандлёвым партнёрам Польшчы

27.10.2026 12:41
У Варшаве прайшоў ІV Польска-нямецкі эканамічны форум.
              ,  26.10.2026
Міністар эканомікі і энергетыкі Германіі Катарына Райхе і міністр фінансаў і эканомікі Польшчы Анджэй Даманьскі, Варшава 26.10.2026PAP/Paweł Supernak

Германія па-ранейшаму застаецца найбуйнейшым гандлёвым партнёрам Польшчы. Пра тое, як далей развіваць супрацоўніцтва, павялічваць узаемны гандаль і ўмацоўваць эканамічныя сувязі, у Варшаве размаўляюць удзельнікі Чацвёртага польска-нямецкага эканамічнага форуму.

Міністр фінансаў і эканомікі Польшчы Анджэй Даманьскі (Andrzej Domański) падкрэсліў, што эканамічныя прагнозы для Германіі як на гэты, так і на наступны год паляпшаюцца.

— Гэта  важна для польскіх прадпрыемстваў і для польскай эканомікі, што ў нашага, бясспрэчна, найважнейшага гандлёвага партнёра, эканоміка набірае абароты. Нямецкія кампаніі таксама выйграюць ад гэтага паскарэння.

Пра вяртанне нямецкай эканомікі на шлях росту гаварыла таксама міністр эканомікі і энергетыкі Германіі Катарына Райхе (Katherina Reiche).

— У гэтым годзе чакаецца рост валавога ўнутранага прадукту на 1,3 працэнта, а ў наступным — на 1,1 працэнта. У параўнанні з эканомікай Польшчы нам яшчэ сапраўды шмат чаго трэба навярстаць.

Для параўнання, прагнозы для Польшчы прадугледжваюць рост валавога ўнутранага прадукту сёлета ў межах ад 3,4 да 3,7 працэнта, а ў наступным годзе — прыкладна на 3 працэнты.

Такім чынам, польская эканоміка, паводле гэтых прагнозаў, будзе развівацца хутчэй за нямецкую.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі