Адна пятая спецыялістаў і кіраўнікоў, хутчэй за ўсё, хацела б працаваць у замежнай кампаніі. Для дзвюх трэціх паходжанне працадаўцы не мае значэння, а кожны восьмы робіць стаўку на айчынныя кампаніі. „Польскія кампаніі паступова становяцца пажаданым працоўным месцам”, - кажа ў размове з выданнем Rzeczpospolita дырэктар кампаніі Devire Мікалай Макоўскі (Mikołaj Makowski).
Хоць вынікі праведзеных кампаніяй даследаванняў паказваюць, што польскія спецыялісты і мэнаджэры, якія аддаюць перавагу айчынным працадаўцам, знаходзяцца ў меншасці, то перавага прыхільнікаў працы ў замежных кампаніях ужо не настолькі вялікая, як раней.
Паводле Мікалая Макоўскага, факт, што цяпер для 67% палякаў паходжанне капіталу кампаніі не мае значэння, гэта добры сігнал для польскіх прадпрымальнікаў, паколькі стварае вялікую прастору для перамоваў з кандыдатамі.
Паводле апытання Devire, патэнцыял айчынных кампаній найбольш заўважаюць маладыя палякі, якім 18-25 гадоў. Ажно 20% з іх ахвотна выбралі б польскага працадаўцу. Некаторыя эксперты, бачаць у гэтым сувязь з моцнай, асабліва ў маладым пакаленні, тэндэнцыяй да выбару мясцовых брэндаў і прадуктаў.
Найбольш скептычна да „працы ў паляка” ставяцца старэйшыя працаўнікі, якім больш за 55 гадоў. Толькі 6% з іх выбралі б працу ў польскай кампаніі.
Каментатары нагадваюць таксама, што немалое значэння мае памер зарплаты. Пры гэтым дыспрапорцыі можна заўважыць на ўсіх узроўнях арганізацыйнай структуры кампаніяў - чым вышэйшая пасада, тым яны большыя, паведамляе Rzeczpospolita.
аз