Беларуская Служба

Палякам раяць ужо неўзабаве думаць пра набыццё падарункаў

15.11.2019 15:14
Год таму амаль кожная другая пасылка на польскім паштовым рынку – гэта былі тавары, купленыя ў інтэрнэце, а сёлета іх доля будзе яшчэ большай.
W placówkach Poczty Polskiej będzie można uzyskać pomoc w wypełnieniu wniosku o świadczenie z programu Dobry start
W placówkach Poczty Polskiej będzie można uzyskać pomoc w wypełnieniu wniosku o świadczenie z programu Dobry startshutterstock.com

Да святаў Божага нараджэння яшчэ больш за пяць тыдняў, а Rzeczpospolita раіць, каб ужо падумаць пра набыццё падарункаў. Палякі дораць сваім блізкім падарункі менавіта 24 снежня. Для кур’ерскіх кампаній гэта самы гарачы перыяд у годзе, паколькі год таму амаль кожная другая пасылка на польскім паштовым рынку – гэта былі тавары, купленыя ў інтэрнэце, а сёлета іх доля будзе яшчэ большай.

6,7 млн. палякаў робіць пакупкі ў так званую Чорную пятніцу (сёлета гэта 29 лістапада), калі крамы прапануюць высокія пераацэнкі тавараў. Тады менавіта пачынаецца пік пасылак. Усе вядучыя кур’ерскія кампаніі заяўляюць, што яны гатовыя да буму, але неафіцыйна вядома, што многія баяцца гэтага перыяду. Галоўная прычына, з-за якой не ўсе пасылкі могуць прыйсці да адрасатаў своечасова, гэта недахоп працоўных рук. Напрыклад, дзяржаўная пошта намерана ў святочны перыяд прыняць на працу на 2 тыс. чалавек больш. У сваю чаргу прыватная кур’ерская кампанія DHL плануе павялічыць колькасць супрацоўнікаў на 30%. Нягледзячы на гэта, эксперты раяць, каб не чакаць з падарункамі да апошняга тыдня, а купіць іх ужо цяпер або неўзабаве.

Міхал Душчык/пер. нг