Беларуская Служба

На польскім рынку працы не хапае работнікаў і спецыялістаў

30.01.2020 15:31
 сярод 10 кампаній змагаецца з цяжкасцямі з прыцягненнем работнікаў.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Billion Photos/shutterstock.com

27 адсоткаў працадаўцаў заяўляе пра вялікія праблемы з пошукам працаўнікоў з патрэбнымі кваліфікацыямі, – паведамляе «Rzeczpospolita», спасылаючыся на даследаванні ManpowerGroup.
7 сярод 10 кампаній змагаецца з цяжкасцямі з вярбоўкай работнікаў. Гэта глабальная праблема, бо пра яе заяўляюць таксама 88% фірмаў у Японіі, 72% працадаўцаў у Венгрыі, а таксама 16% у Кітаі.
Акрамя спецыялістаў не хапае таксам людзей з дазволамі, напрыклад, на зброю. У некаторых гандлёвых сетках ахоўнікамі ўсё часцей з’яўляюцца ўкраінцы, беларусы і нават індусы.

У будаўнічым сектары недахопы работнікаў ацэньваецца ў 80 тысяч чалавек. Найбольшая праблема з інжынерамі для чыгуначных работ або пракладкі ліній цеплавой сеткі. – кажа прадстаўнік будаўнічай кампаніі Budimex.

яс