Беларуская Служба

Тысячы палякаў не плацяць абаненцкую плату за мабільны тэлефон

03.02.2020 15:33
Даўжнікі часта кажуць, што яны не збіраюцца плаціць за тэлефон, бо даўно ўжо яго прадалі.
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjneshutterstock, Pormezz

Выданне Rzeczpospolita піша пра даўгі палякаў. Гаворка ідзе не пра вялікую задоўжанасць, як іпатэчныя крэдыты, а меншую, напрыклад, за купленую на раты бытавую тэхніку ці пратэрмінаваную квартплату. Паводле дадзеных Нацыянальнага рэгістра даўгоў, найбольшая пратэрмінаваная задоўжанасць не за квартплату ці іншыя хатнія рахункі, а абаненцкая плата за тэлефон і аплата за дарагія тэлефонныя апараты, планшэты і камп'ютары.

Пратэрмінаваныя даўгі абаненцкай платы за тэлефон складаюць па ўсёй Польшчы ўжо 758 млн. злотых (амаль 200 млн. долараў ЗША). За карыстанне тэлефонам не плаціць больш за 250 тыс. чалавек. Даўжнікі часта кажуць, што яны не збіраюцца плаціць за тэлефон, бо даўно ўжо яго прадалі.

Каля 70% апытаных палякаў заявілі, што кошты жыцця ў Польшчы высокія або вельмі высокія. З аднаго боку, у Польшчы ёсць сацыяльныя праграмы, якія дапамагаюць утрымаць сям’ю, але з іншага боку расце інфляцыя, у выніку кошты жыцця таксама павялічваюцца.

Гражына Завадзка/нг