Беларуская Служба

У панядзелак сусветныя цэны на нафту ўпалі да 20-30%

09.03.2020 17:46
Некаторыя эксперты прагназуюць, што барэль нафты можа каштаваць 20 долараў – гэта ўзровень 2002 года.
  , 9  2020
Кувейцкая нацыянальная біржа, 9 сакавіка 2020 годаPAP/EPA/NOUFAL IBRAHIM

У панядзелак сусветныя цэны на нафту ўпалі да 20-30%. Прычыны дзве: каронавірус і саудыйска-расійская нафтавая вайна, паведамляе Gazeta Wyborcza.

Апоўначы паводле ўсходнееўрапейскага часу цана за барэль нафты на міжнародных біржах складала крыху больш за 30 долараў – гэта адзін з самых нізкіх коштаў «чорнага золата» за апошнія гады.

Эпідэмія каронавіруса прывяла да меншага запатрабавання на паліва, і таму назіраецца падзенне цэн на нафту. Па-другое, краіны АПЕК, арганізацыі, якая аб’ядноўвае буйнейшыя дзяржавы-экспарцёры нафты, не змаглі дамовіцца па ліміце здабычы.

І па-трэцяе, Расія адмовілася абмежаваць вытворчасць нафты, што магло б прывесці да стабілізацыі цэн. Такім чынам расіяне вырашылі ўдарыць па амерыканскаму рынку сланцавай нафты, які ў апошнія гады актыўна развіваецца. У адказ Саудаўская Аравія, якая з’яўляецца саюзнікам амерыканцаў, заявіла аб паніжэнні цэн на нафту – найбольшым за апошнія гады. У выніку на міжнародных рынках пачалося падзенне цэн на нафту. Некаторыя эксперты прагназуюць, што барэль нафты можа каштаваць 20 долараў – гэта ўзровень 2002 года, паведамляе Gazeta Wyborcza.


вс