Беларуская Служба

Што адбываецца з беларускай эканомікай?

10.07.2021 16:11
Палітычны крызіс, які працягваецца ў Беларусі, уплывае на эканоміку.
Аўдыё
  • Эксперт ацэньвае стан беларускай эканомікі
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Lorenzo Cafaro from Pixabay/CC0

Гэты ўплыў не мае празмерна рэзкага характару, хутчэй паступовы. У звязку з тым, што ў бліжэйшым часе палітычныя праблемы не будуць вырашаныя, Беларусь чакае скарачэнне рынку, запаволенне эканамічнага росту ды растучая ізаляцыя. З голаду беларусы не памруць, але багацець не будуць, тлумачыць эксперт.

Паводле афіцыйных статыстычных дадзеных у першым квартале беларуская эканоміка вырасла ў параўнанні да папярэдняга кварталу на 1,8% у гадавым вымярэнні. Улады заявілі, што гэта вынік іх палітыкі. Незалежныя эканамісты пішуць, што гэта «гандлёвы цуд», звязаны з тым, што свет выходзіць з пандэміі, расце вонкавы попыт на тавары. Гэтую кан'юнктуру і скарысталі беларускія вытворцы. Аднак гэты цуд завершыцца на канец года, прагназуюць спецыялісты.

Менавіта тады і пачнецца рэцэсія, якая праявіць сябе наймацней у 2022 годзе. Тым больш, што ў Беларусі спецыялісты заўважаюць скарачэнне ўнутранага попыту, рост інфляцыі (ужо больш за 11%), запавольваецца крэдытная актыўнасць, улады ўзмацняюць фіскальныя абмежаванні.

Пра тое, што адбываецца з беларускай эканомікай, мы паразмаўлялі з эканамістам Міхасём Залескім.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл