Гэта найбольшая інфляцыя за 20 гадоў, піша штодзёнка «Rzeczpospolita».
Паводле падлікаў Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення індэкс спажывецкіх цэн (ІСЦ), галоўны паказчык інфляцыі ў Польшчы, павялічыўся на 5% у ліпені. У параўнанні з папярэднім месяцам ІСЦ павялічыўся на 0,2 працэнта, пасля на 0,4 працэнта ў ліпені. На першы погляд, гэта невялікі рост, асабліва на фоне першых месяцаў гэтага года, калі ІСЦ рос у сярэднім на 0,9%. Але звычайна ў жніўні інфляцыя малее. Такога павелічэння, як у гэтым годзе ў жніўні, не было, прынамсі, з 2000 года.
Паскарэнне гадавой інфляцыі ў жніўні было выклікана галоўным чынам больш высокім, чым у ліпені, ростам цэн на прадукты харчавання і безалкагольныя напоі. Цэны на тавары гэтай катэгорыі павялічыліся на 3,9% у гадавым вымярэнні. На 6,1% паскорыўся рост цэн на энерганосьбіты. У асноўным гэта эфект павелічэння аплаты за газ для хатніх гаспадарак ды паліва для прыватных транспартных сродкаў на 28% у жніўні.
Нацыянальны банк Польшчы павінен утрымліваць інфляцыю на ўзроўні 2,5% у год, з максімальным адхіленнем на 1 працэнтны пункт. Прагнозы NBP з ліпеня паказваюць, што інфляцыя хутка павінна пачаць скарачацца. У сярэднім сёлета яна павінна была скласці 4,2%, а ў 2022 годзе - 3,3%.
Гэты сцэнар больш не актуальны, піша выданне. У гэтым годзе інфляцыя складзе ў сярэднім 4,5%, а ў 2022 годзе - па словах эканамістаў - не менш за 4%. Да канца года ІСЦ вырасце як мінімум на 5%. У звязку з гэтым выданне прагназуе рост працэнтных ставак у гэтым годзе.
юл