Беларуская Служба

Міністр энергетыкі ЗША наведае Польшчу дзеля працягу стратэгічнага дыялогу ў энергетыцы

13.09.2021 13:23
Амерыканскі Westinghouse разлічвае на кантракт на будаўніцтва АЭС магутанасцю 6-9 ГВт.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.ricochet64/ Shutterstock

Упаўнаважаны ўрада Польшчы па стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі выступіў на канферэнцыі пад назвай «Энергетычная бяспека. Слупы і перспектывы развіцця» ў Жэшаўскім політэхнічным інстытуце, пішуць на сайце biznesalert.pl. Палітык заявіў, што Польшча і ЗША працягнуць стратэгічны дыялог па энергетыцы, а на наступным тыдні Варшаву наведае міністр энергетыкі ЗША:

- Гэты дыялог працягваецца з новым амерыканскім урадам. На наступным тыдні ў Варшаву прыедзе міністр энергетыкі Джэніфер Гранхольм, і мы правядзем сесію стратэгічнага дыялогу. Адносіны паміж нашымі краінамі з'яўляюцца чымсці большым, чым адносіны паміж двума ўрадамі. Мы, польскі бок, павінны цешыцца, бо гэта ініцытыва працягнецца і праз 6, 8 ці 12 гадоў, незалежна ад таго, хто будзе кіраваць Польшчай.

Польшча і ЗША падпісалі пагадненне аб стратэгічным супрацоўніцтве ў сектары грамадзянскай ядзернай энергетыкі. Амерыканскі Westinghouse разлічвае на кантракт на будаўніцтва АЭС магутанасцю 6-9 ГВт у адпаведнасці з энергетычнай Энергетычнай палітыкай Польшчы да 2040 года.

эж


АЭС у Польшчы будзе пабудаваная на поўначы краіны

16.07.2021 08:39
Паводле планаў польскага ўраду, АЭС павінна быць здадзеная ў эксплуатацыю ў 2033 годзе.

Расейцы дэзынфармуюць грамадскую думку па справе польскай АЭС

05.08.2021 12:04
Прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын: Расейцы хочуць даказаць, што лепш імпартаваць электраэнергію з Расіі і Беларусі.