Беларуская Служба

Папулярнае ў Польшчы выданне ладзіць акцыю «Няма будучыні без прадпрымальніцтва»

05.10.2021 15:23
Трансфармацыя можа стаць шанцам развіцця польскіх фірмаў, імпульсам да ўвядзення сучасных тэхналогіяў і росту эканомікі.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneTebNad/ Shutterstock

Dziennik Gazeta Prawna друкаванае выданне сёння цалкам прысвячае развіццю прадпрымальніцтва. Галоўны рэдактар Кшыштаф Едляк піша: усё, чаго ўдалося дабіцца чалавецтву – гэта вынік працы нашых рук і галоваў. Пандэмія і лакдаўны паказалі, як грамадства можа выглядаць, калі актыўнасць людзей, асабліва эканамічная, па нейкай прычыне будзе значна абмежаванай або агулам стрыманай.

Праўда, здараецца, што актыўнасць чалавека выходзіць за разумныя рамкі, з чаго вынікаюць розныя праблемы. Клімат і асяроддзе – найлепшы прыклад. Аднак менавіта ў прадпрымальніцтве можна шукаць і знайсці вырашэнне шматлікіх праблем. Мы можам казаць пра зялёную трансфармацыю дзякуючы таму, што існуюць або ствараюцца тэхналогіі, якія дазволяць змяніць тое, што нам шкодзіць або перашкаджае.

Выданне кожны год ладзіць акцыю пад лозунгам «Няма будучыні без прадпрымальніцтва», прысвячаючы тэматыку газеты менавіта сучасным рашэнням, якія нясуць карысць людзям. Адна з важнейшых тэмаў у выданні – энергетычная трансфармацыя і дэкарбанізацыя. Гэта, з аднаго боку, вялікі выклік, але з іншага боку, гэтая трансфармацыя мае вялікі патэнцыял, які могуць выкарыстаць польскія прадпрымальнікі. Напрыклад, адзін са слупоў энергетычнай трансфармацыі – марская ветравая энергетыка. Гэта вялізны шанец развіцця польскіх фірмаў, імпульс да ўвядзення сучасных тэхналогіяў і росту эканомікі.

Dziennik Gazeta Prawna/пераклад нг