Беларуская Служба

На другі дзень «Кангрэсу 590» закранаецца тэматыка аздараўлення эканомікі пасля пандэміі

05.11.2021 12:41
«Кангрэс 590» ладзіцца з мэтаю прасоўвання польскай эканоміцы.
Kongres 590
Kongres 590Kongres 590/Twitter

У мясцовасці Ясёнка на паўднёвым усходзе Польшчы працягваецца эканамічнае мерапрыемства пад назваю «Кангрэс 590». Асноўнай тэмай другога дня сустрэчы з'яўляюцца новыя тэхналогіі. Кангрэс у Ясёнцы – другая частка сёлетняй падзеі. Першая частка адбылася месяц таму ў Варшаве.

Галоўным момантам мерапрыемства стала ўручэнне эканамічных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Польшча. Прэзідэнт Анджэй Дуда прысвоіў прэміі сямі кампаніям і ўстановам. Ён таксама ўзнагародзіў дзвюма спецыяльнымі прэміямі – іх уручылі кіраўніку Нацбанку Польшчы Адаму Гляпіньскаму і прэзідэнту кампаніі Pronar Сэргіюшу Мартынюку.

Сёння ўдзельнікі закранаюць таксама пытанне стану эканомікі пасля пандэміі. Аб гэтым казаў яшчэ перад пачаткам мерапрыемства маршалак Падкарпацкага ваяводства Уладзіслаў Ортыль (Władysław Ortyl).

- Мы будзем размаўляць пра наступствы, якія нам прынесла пандэмія. На шчасце, польская эканоміка пацярпела адносна не моцна. Тым не менш, нельга забываць, што мы – частка сусветнай эканомікі і неабходна адказваць на праблемы. Акрамя таго, мы будзем казаць пра інтэлігентныя тэхналогіі, у тым ліку ў нас, на Падкарпацці.

«Кангрэс 590» ладзіцца з мэтаю прасоўвання польскай эканоміцы. Назва мерапрыемства паходзіць ад прэфікса штрыхкоду, які выкарыстоўваецца для пазначэння тавараў, якія вырабляюцца або распаўсюджваюцца польскімі прадпрыемствамі.

Польскае радыё зʼяўляецца адным з галоўных мэдыя-партнёраў кангрэсу.

IAR PR/нг