Беларуская Служба

ЕЗ павінен аказваць на рэжым Лукашэнкі максімальны ціск

16.11.2021 14:40
«Неабходная міжнародная каардынацыя дзеянняў дзеянняў».
Aleksander Łukaszenka
Aleksander Łukaszenka Siarhei Liudkevich / Shutterstock.com

Шведскі эканаміст і дыпламат Андэрс Аслунд і польскі эканаміст Ян Гагемэер на старонках газеты Rzeczpospolita аналізуюць сітуацыю вакол так званага міграцыйнай крызісу на польска-беларускай мяжы.

«Сітуацыя ў Беларусі зразумелая. Аляксандр Лукашэнка трымае ў руках уладу толькі і выключна дзякуючы двум фактарам – ён кантралюе спецслужбы і мае фінансавага донара Уладзіміра Пуціна». Як пішуць аўтары артыкула, эканамічная сітуацыя ў Беларусі пагаршаецца – эканамічны ўздым апошніх дзесяці гадоў запаволіўся, а замежны доўг павялічыўся. Між тым, функцыянаванне рэжыму і эканамічная раўнавага ў вялікай ступені залежаць ад Крамля. «Такім чынам, абставіны спрыяюць Маскве, – чытаем. – Дагэтуль беларуская эканоміка карысталася расійскімі субсідыямі, і гэтыя субсідыі павялічылісяз 2 мільярдаў долараў (як было дагэтуль і складала 3,3% беларускага ВУП) да 6 мільярдаў долараў (што ўжо складае 10% беларускага ВУП). Расія, бясспрэчна, можа сабе на гэта дазволіць. У Пуціна ў руках усе карты».

Аўтары артыкула пытаюцца на старонках газеты Rzeczpospolita пытаюцца, ці санкцыі, якія Захад уводзіць супраць рэжыму ў Мінску, маюць сэнс. Сацыялагічныя даследаванні паказваюць, што санкцыі могуць быць неэфектыўнымі, бо негатыўна ўплываюць на эканамічную сітуацыю краіны, а гэта пагаршае грамадскія настроі і можа толькі ўмацоўваць рэжым. Рэжым можа павялічваць кантроль над грамадствам і пераймаць замежныя фірмы, якія пачнуць выходзіць з такой краіны. Таму ўзнікае пытанне – як уводзіць абмежаванні, каб яны ўдарылі перш за ўсё па рэжыму, а не звычайных грамадзянянах?

У выпадку Беларусі, – тлумачаць аўтары, – падзел з'яўляецца выразным. Прыватныя прадпрыемствы, якія не звязаныя з рэжымам Лукашэнкі і расійскімі алігархамі, не павінны падпадаць пад санкцыі. Значная частка прамысловай галіны, у тым ліку вытворчасць угнаенняў і гаручага, – гэта дзяржаўныя прадпрыемствы або канцэрны, уладальнікамі якіх зʼяўляюцца беларускія ці расейскія алігархі, якія падтрымліваюць рэжым. Затое паслугі – гэта, перш за ўсё, галіна малых прыватных прадпрыемстваў.

Цяпершанія эканамічныя абмежаванні датычацца дзяржаўных прадпрыемстваў, у прыватнасці, вытворцаў угнаенняў. Па перакананні аўтараў артыкула, варта максімальна ціснуць з дапамогай санкцый на асяроддзе Лукашэнкі яго сямʼю, дзяржаўныя фінансавыя ўстановы і прадпрыемствы. У справе санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі Еўразвяз павінен цесна супрацоўнічаць з ЗША. «Неабходная міжнародная каардынацыя дзеянняў дзеянняў», – пісалі ў газеце Rzeczpospolita.

эж

ЕС пагадзіўся на санкцыі супраць Беларусі

15.11.2021 09:56
Такое рашэнне прынялі міністры замежных спраў 27 краінаў на сённяшняй сустрэчы ў Бруселі.

Кантракты ЕС на лізінг самалётаў авіякампаніі «Белавія» будуць спыненыя

16.11.2021 07:58
З 30 самалётаў у парку «Белавія» 17 арандуюцца праз авіякампаніі ў Ірландыі.