Федэрацыя польскіх прадпрымальнікаў (FPP) і Польская палата звадкаванага газу (PIGP) паведамляюць, што цяпер Польшча з'яўляецца рээкспарцёрам звадкаванага газу ва Украіну. У сувязі з вайной газ не паступае ва Украіну з Расіі, Беларусі (па палітычных матывах), Казахстана (па матэрыяльна-тэхнічных прычынах), а таксама марскім шляхам – з-за блакады чарнаморскіх партоў.
Можна меркаваць, што і пасля вайны імпарцёры з Украіны таксама пэўны час будуць разлічваць на пастаўкі з Польшчы, пакуль не падрыхтуюць уласную лагістыку паставак і інфраструктуру, піша медыя filarybiznesu.pl.
Доля звадкаванага газу з Расіі на ўнутраным рынку Польшчы перавышае 60% (1 млн 300 тыс. тон у год), каб змяніць напрамкі паставак патрабуецца не менш за некалькі месяцаў. У прыватнасці, трэба пашырыць інфраструктуру: значна павялічыць колькасць чыгуначных і марскіх тэрміналаў у Польшчы, рухомы састаў чыгуначных танкераў, а тэрмінал у Гданьскім порце павінен быць даступны для ўсіх аператараў звадкаванага прыроднага газу. Плануецца развіваць сферу паставак газу з партоў ARA (Амстэрдам-Ратэрдам-Антвэрпэн), што, аднак, адназначна прывядзе да росту цэн на газ для спажыўцоў. А санкцыі могуць зрабіць немагчымым пастаўляцб звадкаваны газ з Казахстана.
– У святле апошніх падзей, калі Расія спыніла экспарт прыроднага газу, ёсць дадатковы аргумент для больш пашыранага эмбарга на звадкаваны газ. Мы ўжо сёння ведаем, што ў выніку адключэння з боку Расіі ў Польшчы з'явіцца дэфіцыт прыроднага газу – як і ў астатняй Еўропе. Таму новых падключэнняў для дамоў і прадпрыемстваў не будзе. У такой сітуацыі варта мець больш звадкаванага газу ў якасці альтэрнатыўнага паліва, якое можна выкарыстоўваць да таго часу, пакуль не будзе пераадолены газавы крызіс у ЕС. Занадта хуткае ўвядзенне эмбарга на расійскі звадкаваны прыродны газ можа прывесці да паралельнага крызісу паставак для кліентаў, якія ўжо маюць абмежаваны выбар варыянтаў. Без прыроднага газу ў іх таксама не будзе звадкаванага газу. Гэта перанясе значную колькасць спажыўцоў у зону энергетычнай беднасці. (...) І гэта дадаткова абмяжуе магчымасці дапамогі Украіне, якая не мае доступу да звадкаванага газу, а пастаўкі з Польшчы маюць для іх ключавое значэнне, – падкрэслівае сацыяльна-эканамічны эксперт FPP Пётр Волэйка (Piotr Wołejko).
- У сувязі з запланаваным урадам адыходам паставак звадкаванага газу з усходу ў Польскай палаце звадкаванага газу адзначаюць, што спыненне паставак з усходу можа стварыць недахоп паліва не толькі для польскіх кліентаў, але і для кліентаў з Украіны. Сёння прадпрымальнікі, звязаныя з PIGP, актыўна ўдзельнічаюць у пастаўках газу ва Украіну. Раптоўны недахоп паставак на польскім рынку можа азначаць, што мы не зможам падтрымаць нашых украінскіх партнёраў тымі абʼёмамі, якія ім зараз патрэбныя, у прыватнасці звадкаваным прыродным газам, – дадае Павел Бельскі (Paweł Bielski), прэзідэнт PIGP.
Для эфектыўнага пераносу лагістыкі паставак з новых кірункаў прамысловасць LPG у Польшчы будзе праводзіць наступныя мерапрыемствы: будаўніцтва інфраструктуры ў Польшчы для паставак з Захаду, бо ў краіне цяпер занадта мала перагрузачных тэрміналаў, здольных прымаць поўныя цягнікі ад партоў ARA (Амстэрдам-Ратэрдам-Антвэрпэн); закупка вялікай колькасці чыгуначных цыстэрнаў, якія маглі б забяспечыць пастаўкі вялікай колькасці звадкаванага газу з Захаду; будаўніцтва новых марскіх тэрміналаў – у Польшчы ёсць тры парты, якія цяпер працуюць, але яны не адпавядаюць патрэбам краіны.
Газ, які пастаўляецца невялікімі адзінкамі, часцей за ўсё набываецца ў трэйдараў на ARA або ў Швецыі і каштуе дорага з-за нацэнкі трэйдараў. Два іншыя парты ў Шчэціне і Гдыні могуць прымаць толькі меншыя судны. Усе тры тэрміналы, якія працуюць у цяперашні час, адчуваюць цяжкасці з чыгуначнай лагістыкай, бо чыгунка абслугоўвае шмат тэрміналаў, а газавыя не зʼяўляюцца прыярытэтам для чыгункі. Усё большая перагрузка кантэйнераў і сыпкіх грузаў у польскіх партах, у тым ліку вугалю, які імпартуецца ў Польшчу і праз Польшчу ва Украіну, толькі ўзмацніць гэтую праблему.
вх