Насенне гарчыцы Brassica juncea, якое выкарыстоўваюць у вытворчасці знакамітай дыжонскай гарчыцы, вырошчваюць пераважна ў Канадзе і французскай Бургундыі. У выніку спёкі і засухі ў абодвух рэгіёнах істотна знізілася насенняводства. Мяркуецца, што спёка скараціла ўраджай у Канадзе ўдвая, а павышэнне тэмпературы таксама знішчыла ўраджай у Бургундыі. Украіна і Расія таксама з'яўляюцца значнымі вытворцамі насення гарчыцы, але з-за вайны і разарваных ланцугоў паставак імпарт прадукцыі з гэтых краін цяпер немагчымы.
Як падкрэсліў Люк Вандэрмасэн (Luc Vandermaesen), дырэктар кампаніі па вытворчасці гарчыцы Reine de Dijon і прэзідэнт Асацыяцыі бургундскай гарчыцы, сітуацыя надзвычай складаная: «Змены клімату з'яўляюцца галоўнай праблемай, і гэтыя недахопы зʼяўляюцца вынікам. Мы не можам адказаць на заказы, якія мы атрымліваем, і рознічныя цэны выраслі на цэлых 25%, што адлюстроўвае імклівы рост кошту насення», – сказаў ён.
Рост цэн на насенне гарчыцы, верагона, будзе працягвацца. Дэфіцыт дыжонскай гарчыцы на прылаўках французскіх крамаў прывёў не толькі да значнага росту коштаў, але і да абмежаванняў на пакупку — па аднаму слоічку на пакупніка.
Паводле справаздачы The Times, Францыя з'яўляецца найбуйнейшым спажыўцом гарчыцы ў свеце: кожны жыхар краіны з'ядае амаль кілаграм гарчыцы ў год. Дыжонская гарчыца - яшчэ адзін прадукт, які можа хутка знікнуць назаўжды ў выніку зменаў клімату, піша Rzeczpospolitа.
вх