Існуюць вялікія разыходжанні ў эфектыўнасці кіравання перапрацоўкай камунальных адкідаў у розных гмінах Польшчы. Дасягненне неабходных узроўняў перапрацоўкі смецця можа стаць сапраўднай праблемай у бліжэйшыя гады, піша ў чацвер, 24 лістапада Dziennik Gazeta Prawna.
Як чытаем у выданні, мясцовыя ўлады ўжо плацяць штрафы за недасягненне запланаваных на 2020 год узроўняў перапрацоўкі. Газета цытуе вынікі справаздачы «Камунальныя адходы ў 2020 годзе», падрыхтаванай Інстытутам аховы навакольнага асяроддзя – Нацыянальным даследчым інстытутам у Варшаве, дзе аналізаваліся справаздачы з усіх ваяводстваў Польшчы.
З атрыманых дадзеных вынікае, што найбольш камунальных адкідаў на душу насельніцтва збіраецца ў Малапольскім ваяводстве – 503 кг у год, а менш за ўсё ў Падкарпацкім – 228 кг. Эксперты адзначаюць шмат фактараў, якія могуць выклікаць такі дысбаланс у залежнасці ад рэгіёну.
Дыспрапорцыі таксама можна ўбачыць у эфектыўнасці загаспадаравання сабраных адходаў. Справаздача, на якую спасылаецца Dziennik Gazeta Prawna, паказвае, што з амаль 4 мільёнаў тон сабраных камунальных адходаў па ўсёй краіне менш за 3 мільёны тон перапрацоўваюцца. Але калі паглядзець на паказчык эфектыўнасці абыходжання з адходамі ў муніцыпалітэтах розных ваяводстваў, то ў сярэднім ён склаў 21,7 працэнта5.
Dziennik Gazeta Prawna нагадвае, што паводле Закону аб захаванні чысціні і парадку ў гмінах у 2020 годзе гміны павінны дасягнуць паказчыка ў 50% перапрацоўкі смецця: паперы, металаў, пластмас і шкла.
эж