Раптоўныя пратэсты супраць кавідных абмежаванняў у Кітаі выклікалі распродажы на азіяцкіх і еўрапейскіх фондавых рынках, а таксама падзенне коштаў на нафту.
Hang Seng, асноўны фондавы індэкс Ганконга, у панядзелак страціў больш за 4 працэнты і закрыўся з -1,675 працэнта. Кітайскі індэкс Shanghai Composite знізіўся на 0,8%. Большасць еўрапейскіх фондавых індэксаў пачалі сесію з умеранага падзення, а нафта WTI патаннела на 3 працэнты. Яе кошт раніцай апусціўся ніжэй за 74 долары за барэль і стаў самым нізкім са снежня 2021 года.
У многіх кітайскіх мегаполісах прайшлі бурныя акцыі пратэсту супраць пандэмічных абмежаванняў. Часта яны пераходзілі ў беспарадкі. Людзі выйшлі на вуліцы з пратэстам у Пекіне, Шанхаі, Ухане і Ланьчжоу. У многіх універсітэтах баставалі студэнты. У пятніцу ў сталіцы Сіньцзянскай аўтаномнай акругі Урумчы пачалася хваля пратэстаў. Беспарадкі ўспыхнулі там пасля таго, як 10 чалавек загінулі ў выніку пажару ў закрытым раёне. Іх выратаванню перашкодзілі пандэмічныя абмежаванні.
ав/Rzeczpospolita