Слухайце матэрыял у далучаным файле!
Але будаўніцтва атамнай электрастанцыі прыпыніла ў Беларусі развіццё энергетыкі, якая працуе на аднаўляльных крыніцах энергіі. У пачатку 2000-ых у Беларусі быў шэраг праграм па развіццю энергетыкі з прымяненнем аднаўляльных крыніц энергіі – ветравой, гідраэлектрастанцыі, выкарыстанне торфу і гэтак далей. Цяпер гэты кірунак спынены зусім, бо для альтэрнатыўнай энергетыкі ў беларускай энергасістэме няма месца. Спыненыя і кантакты з калегамі-энергетыкамі з еўрапейскіх краін. Каментуе спецыяліст дэпартаменту энергетычнай бяспекі iSANS Яўген Макарчук:
– Вайна і санкцыі мала паўплывалі на энергетыку, бо Расія забяспечвае нас сыравінаю, тут мала што змянілася. Аднак Беларусь шмат згубіла з прычыны спынення транзіту, калі мы гаварылі, што ў нас была перавага, бо атрымлівалі танныя нафту і газ, і перапрадавалі ў Еўрасаюз, то гэтага цяпер няма.
Найбольш тэхналагічны кірунак развіцця – аднаўляльныя крыніцы энергіі, і гэты кірунак без еўрапейскіх тэхналогій, без інвестыцый спынілася. З аднаго боку, бо няма тэхналогій, інвестыцый з боку ЕС, а з другога – уведзеныя адміністрацыйныя бар’еры, квоты на аднаўляльную энергію на 2022, 2023 гады – проста нулі. Бо ёсць АЭС, ёсць ЦЭЦ і проста няма нагрузкі.
Аляксандр Лукашэнка заяўляў пра намеры пабудаваць другую атамную электрастанцыю на тэрыторыі Беларусі. Яўген Макарчук падкрэслівае, што эканамічнай патрэбы ў атамнай электрастанцыі няма. Між іншым, у Еўропе на фоне энергетычнага крызісу, справакаванага Расіяй, таксама адбываецца паступовы разварот да атамнай энергетыкі.
Першая беларуская атамная станцыя была пабудавана па расійскім праекце на Астравецкай пляцоўцы. БелАЭС складаецца з двух энергаблокаў магутнасцю 1200 МВт кожны. Напрыканцы 2020 года першы энергаблок БелАЭС быў уключаны ў аб'яднаную энергасістэму краіны. Увод другога энергаблока ў эксплуатацыю быў запланаваны да канца 2022 года, потым перанесены на 2023 год.
вх