Беларуская Служба

Маштабная адбудова Украіны яшчэ не пачалася, а польскія кампаніі ўжо зарабляюць

13.11.2023 16:03
Польскія кампаніі цяпер найбольш зацікаўленыя ў будаўнічай сферы.
    .
Пашкоджаны жылы дом у Харкаве.Фото: PAP/EPA/SERGEY KOZLOV

«Працэс адбудовы Украіны яшчэ сур’ёзна не пачаўся, але польскія кампаніі ўжо заключаюць стратэгічныя партнёрства і занатощваюць прыбыткі», – кажа ў інтэрв’ю BiznesAlert.pl Ядвіга Эмілевіч, намесніца міністра фінансаў і рэгіянальнай палітыкі.

Польскія кампаніі цяпер найбольш зацікаўленыя ў будаўнічай сферы. Гэта арганізацыі, якія хочуць будаваць новыя дарогі, масты, рэканструяваць грамадскія і жылыя будынкі.

«Некаторыя з іх ужо пачалі рэалізацыю праектаў, як Mirbud, што будуе дарогі, або Unibep, які пашырае памежны пераход Медыка-Шэгіні. Нядаўна архітэктары таксама выказалі намер падключыцца да рэканструкцыі Украіны. Цяпер мы рыхтуемся да чарговай эканамічнай місіі з архітэктурнымі бюро. Таксама рыхтуем сустрэчы з распрацоўшчыкамі. Напрыклад, адно з польскіх архітэктурных бюро нядаўна скончыла будаўніцтва гатэля ў прэстыжным месцы ў Львове. Наша місія паедзе ў Кіеў, таксама плануем наведаць Харкаў, дзе год таму заявілі аб сваёй гатоўнасці аднавіць горад», – тлумачыць Ядвіга Эмілевіч.

Акрамя будаўнічых кампаній, у аднаўленні разбуранай інфраструктуры ва Украіне ўдзельнічаюць і прадпрыемствы, якія адказваюць за водныя камунікацыі. Акрамя таго, аддзелачная сфера зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Польшчай. Некаторыя польскія кампаніі ўжо працуюць на ўкраінскім рынку. Свае прадпрыемствы ва Украіне маюць Barlinek, Cersanit і Fakro.

Намесніца міністра фінансаў і рэгіянальнай палітыкі Ядвіга Эмілевіч падкрэсліла, што канфлікт вакол паставак збожжавых не паўплываў на перамовы ў кантэксце адбудовы Украіны.

Адзначаецца высокі патэнцыял супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы. Летась экспарт энерганосьбітаў з Польшчы ва Украіну павялічыўся ў тры разы. Польшча стала другім глабальным гандлёвым партнёрам Украіны.

«Удзел Польскіх энергетычных сетак (PSE) у падтрымцы і абслугоўванні энергасістэмы ва Украіне ў мінулым годзе была бясцэнны. Экспарт энергіі пасля падрыву дамбы ў Новай Кахоўцы падтрымліваў бесперабойную працу мясцовай сістэмы. Дзякуючы Хмяльніцкай электрастанцыі мы інтэграваныя з украінскай энергасістэмай, але аўкцыённая сістэма яшчэ не цалкам сінхранізавана. Вытворчасць электраэнергіі ва Украіне, якая ўвойдзе ў польскую сістэму, будзе падпарадкоўвацца еўрапейскім нормам, і гэта будзе вялікім выклікам», – кажа намесніца міністра фінансаў і рэгіянальнай палітыкі Ядвіга Эмілевіч.

biznesalert.pl / Jacek Perzyński / вх