За два гады кіравання кабінета міністраў Дональда Туска эканамічны рост Польшчы значна паскорыўся, заработная плата таксама павялічылася, а інфляцыя знізілася. Адначасова дзяржаўны доўг Польшчы значна павялічыўся, а колькасць беспрацоўных стала большай на 100 тысяч, чытаем на сайце Money.pl.
13 снежня споўніцца два гады з дня прызначэння кабінета міністраў Дональда Туска, які складаецца з чатырох кааліцыйных партый: Грамадзянскай кааліцыі (KO), Польскай народнай партыі (PSL), «Польшча 2050» і «Новых левых».
Інфляцыя зніжаецца, ВУП расце
У канцы трэцяга квартала гэтага года рост ВУП Польшчы дасягнуў 3,8%, у той час як за аналагічны перыяд 2023 года ён складаў толькі 0,5%.
Інфляцыя ў Польшчы зменшылася. Паводле звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення (ГСУ), інляцыя знізілася з 6,6% у лістападзе 2023 года, да 2,4% у лістападзе гэтага года.
Рост запазычанасці
Адначасова дзяржаўны доўг Польшчы павялічыўся і на канец трэцяга квартала 2025 года складае 47,7% ВУП.
Узровень беспрацоўя таксама вырас. На канец лістапада 2025 года беспрацоўе складае 5,7%, гэта значыць, што ў Польшчы цяпер 875 300 чалавек.
Заработная плата ў карпаратыўным сектары значна павялічылася. У лістападзе 2023 года сярэдняя заработная плата складала 7 670,19 злотых (1783 еўра), а ў лістападзе 2025 года яна вырасла да 8 865,12 злотых (2060 еўра) - гэта павелічэнне на 15,5%.
яс