Беларуская Служба

 2025 год стаў рэкордным для польскай абароннай прамысловасці

15.12.2025 15:05
Польская група ўзбраенняў летась атрымала амаль 14 млрд злотых даходу (3,3 млрд), а ў 2025 годзе гэты паказнік, паводле прагнозаў, можа дасягнуць 20 млрд злотых (4,8 млрд еўра)
  Krab
Польскія САУ KrabФота: gov.pl

Даходы дзвюх найбуйнейшых польскіх кампаній абароннай галіны ў 2025 годзе склалі каля 25 млрд злотых (6 млрд еўра). Як паведамляе Rzeczpospolita, у 2026 годзе гэты паказнік можа быць перавышаны.

Паводле выдання, польскі рынак узбраенняў, нароўні з замежнымі канцэрнамі, фактычна фармуюць дзве айчынныя групы — Польская група ўзбраенняў (PGZ) і Grupa WB. Абедзве кампаніі дэманструюць устойлівы рост прпыбыткаў.

PGZ у 2024 годзе атрымала амаль 14 млрд злотых даходу (3,3 млрд), а ў 2025 годзе гэты паказнік, паводле прагнозаў, можа дасягнуць 20 млрд злотых (4,8 млрд еўра) , што азначае рост больш як на 40%. 

Група WB — гэта найбуйнейшая прыватная кампанія польскай абароннай прамысловасці, якая спецыялізуецца на распрацоўцы і вытворчасці сучасных ваенных тэхналогій. Яна вядомая перш за ўсё як вытворца беспілотных лятальных апаратаў, сістэм сувязі, кіравання і разведкі, а таксама электронных і кібернетычных рашэнняў для войска. Прадукцыя фірмы Grupa WB пастаўляецца як Узброеным сілам Польшчы, так і на замежныя рынкі.

Эксперты чакаюць далейшага росту галіны, у тым ліку дзякуючы фінансаванню з еўрапейскага інструмента SAFE, у межах якога Польшча плануе прыцягнуць каля 45 млрд еўра інвестыцый у абарончую прамысловасць.

эж