Беларуская Служба

Беларусы запаўняюць прабелы на рынку працы ў Польшчы

05.02.2026 12:06
Сярод замежнікаў на польскім рынку працы дамінуюць украінцы, за якімі ідуць беларусы, грузіны, індыйцы і калумбійцы.
Працаjarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Новы рэкорд у рэестрах Упраўлення сацыяльнага страхавання (ZUS): колькасць замежнікаў, якія легальна працуюць у Польшчы, павялічылася амаль на 100 000 у 2025 годзе. У прыватнасці, вырасла як колькасць украінцаў, так і работнікаў з аддаленых куткоў свету, паведамляе Rzeczpospolita.

У рэестрах ZUS цяпер 1,29 мільёна замежнікаў, якія легальна працуюць у Польшчы. Гэта на 8 працэнтаў больш, чым год таму. Нягледзячы на тое, што зарэгістраванае беспрацоўе ў мінулым годзе вырасла на 0,6 працэнта, на польскі рынак паступіла 96 000 замежных работнікаў.

Паводле газеты, колькасць замежных работнікаў у сферы транспарту, лагістыкі, грамадскага харчавання і харчовай прамысловасці ў Польшчы павялічваецца штогод. Звычайна яны працуюць на нізкааплатных пасадах.

Пры гэтым замежныя спецыялісты ў мінулым годзе складалі 20 працэнтаў ад агульнай колькасці супрацоўнікаў у сферы бізнес-паслуг. Дзякуючы спісу з 329 дэфіцытных прафесій, які рыхтуе Міністэрства па справах сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі, замежнікі, якія займаюцца гэтымі прафесіямі, змогуць скарыстацца паскоранай легалізацыяй пражывання, а іх працаўладкаванне неўзабаве стане прасцейшым.

У ацэнцы выдання, гэта павінна палегчыць, напрыклад, доступ да лекара, бо гэтая прафесія таксама ёсць у спісе міністэрства.

Як падкрэслівае заснавальнік Personnel Service Кшыштаф Інглёт, многія галіны прамысловасці не змаглі б справіцца без замежнікаў. У якасці прыкладу ён прывёў мяса- і рыбаперапрацоўчую прамысловасць. У гэтым сектары цяжка знайсці не толькі польскіх, але і ўкраінскіх работнікаў. Гэты прабел запаўняюць імігранты з Азіі і Лацінскай Амерыкі.

Згодна з дадзенымі ZUS, украінцы зʼяўляюцца найбуйнейшай нацыянальнай групай на польскім рынку працы, за імі ідуць беларусы, грузіны, індыйцы і калумбійцы. У 2025 годзе колькасць непальцаў, якія працуюць у Польшчы, павялічылася на ашаламляльныя 37 працэнтаў.

аз

Колькасць беларусаў, якія легальна працуюць у Польшчы, за год павялічылася на 3 тыс.

04.02.2026 18:22
Беларусы застаюцца другой па колькасці групай замежнікаў на польскім рынку працы.