Беларуская Служба

Снежная зіма падняла цэны на простыя паслугі

10.02.2026 16:29
Стаўкі на прыборку снегу з тратуараў або пад'ездаў вагаюцца ад 30 да 50 злотых за гадзіну «на рукі». 
Ілюстрацыйны здымакShutterstock/Parilov

Снежная зіма гэтага года стварыла вялікі попыт на такія паслугі, як прыборка снегу з даху, рэгуляванне і герметызацыя вокнаў, а таксама абслугоўванне катлоў. Попыт на такія работы павялічыўся на 30% у параўнанні з мінулым годам. Таксама назіраецца павелічэнне цікавасці работнікаў да простых работ на 10%.

Кшыштаф Інглот з Personal Servis тлумачыць:

– Стаўкі на прыборку снегу з тратуараў або пад'ездаў вагаюцца ад 30 да 50 злотых за гадзіну «на рукі». Значна вышэйшыя стаўкі на прыборку снегу з даху. Гэты від работ асабліва небяспечны і патрабуе спецыяльнай ліцэнзіі і мер тэхнічнай бяспекі. Кошты выраслі да 15% у параўнанні з мінулым годам. Кошты таксама залежаць ад плошчы, якую трэба прыбраць. Яны вагаюцца ад 3 да 8 злотых за квадратны метр для вельмі вялікага даху. Прыкладна для аднасямейнага дома ачышчэнне даху каштуе ад 200 да 500 злотых.

Фірмы, якія займаюцца ачысткай ад снегу фіксуюць на 300% больш заказаў, чым мінулай зімой.

ПР1/яс

Стала вядома, колькі беларусаў у Польшчы вядуць уласны бізнес

10.02.2026 16:10
Грамадзяне Беларусі з'яўляюцца другой па велічыні нацыянальнай групай сярод працуючых замежнікаў пасля ўкраінцаў.