Беларуская Служба

Хімічная галіна б’е трывогу: Еўропа губляе прамысловасць

18.02.2026 12:44
Паводле дадзеных Еўрапейскай рады хімічнай прамысловасці (CEFIC), у Еўропе ўжо закрыта хімічных магутнасцяў на 37 млн тон.
.
.foto: Pixabay.com/Buffik

Тэмпы закрыцця прамысловых прадпрыемстваў у Еўропе з 2022 года выраслі ў шэсць разоў. Пра гэта папярэджвае Польская палата хімічнай прамысловасці (Polska Izba Przemysłu Chemicznego (PIPC), чытаем на партале forsal.pl. Паводле арганізацыі, ЕС губляе не толькі існуючыя вытворчыя магутнасці, але і шанцы на стварэнне дастатковай індустрыяльнай базы ў будучыні.

Паводле дадзеных Еўрапейскай рады хімічнай прамысловасці (CEFIC), у Еўропе ўжо закрыта хімічных магутнасцяў на 37 млн тон. Пры гэтым новыя інвестыцыі не кампенсуюць страты: калі ў 2022 годзе заяўлялася пра 2,7 млн тон новых магутнасцяў у год, то ў 2025-м — толькі пра 0,3 млн. «Гэта азначае, што Еўропа не будуе дастатковых магчымасцяў на перспектыву», — падкрэсліваюць у PIPC.

Прамыслоўцы нагадваюць, што два гады таму ў Антверпене 73 прадстаўнікі галіны падпісалі дэкларацыю з заклікам да Еўрапейскай камісіі распрацаваць план аднаўлення канкурэнтаздольнасці. Аднак, паводле PIPC, каля 83% прапанаваных мер дагэтуль не рэалізаваныя.

Сярод праблем — высокія энергетычныя выдаткі, жорсткія кліматычныя патрабаванні і рост імпарту больш таннай прадукцыі з-за межаў ЕС. Кіраўнік PIPC Томаш Зеліньскі адзначае, што без хуткіх рашэнняў Еўропа рызыкуе канчаткова страціць пазіцыі ў канкурэнцыі з Кітаем.

Брусель ужо анансаваў План дзеянняў для хімічнай галіны і ініцыятыву Critical Chemicals Alliance, аднак бізнес настойвае: часу на развагі не засталося.

эж