Беларуская Служба

Дачцэ польскага прэм’ер-міністра прыйшлося спыніць свой бізнес, звязаны з продажам адзення

24.02.2026 16:02
Цяпер яна злуецца на СМІ, якія пра гэта пішуць.
 -.
Катажына Туск-Цудна. Фота: makelifeeasier.pl / Instagram

Дачка польскага прэм’ер-міністра Катажына Туск-Цудна (Katarzyna Tusk-Cudna) адрэагавала на паведамленні ў штотыднёвіку «Wprost» аб тым, што яе кампанія MLE Brand спыніла дзейнасць. У каментарах у сацыяльных сетках раней яна адмаўляла, што закрывае свой бізнес.

«Прыемна адначасова крытыкаваць дачку прэм'ер-міністра і прыцягваць загалоўкам», – цытуе Businessinsider словы Катажыны Туск.

Пастановай № 1/01/2026 ад 29 студзеня 2026 года кампанія MLE Brand была ліквідаваная, паведаміў штотыднёвік «Wprost». 50% акцый кампаніі належала Катажыне Туск-Цуднай. Другая палова акцый належала яе добрай сяброўцы і даўняму бізнес-партнёру Яане Віктароўскай. Кампанія займалася, між іншым, рознічным гандлем і вытворчасцю адзення. Фірма была зарэгістравана 29 сакавіка 2023 года, што, як пісаў тыднёвік, азначае, што яна не праіснавала нават трох гадоў. Кампанія не паведамляла аб даходах або прыбытку ні ў 2023, ні ў 2024 годзе.

Сама Катажына Туск-Цудна адказала «Wprost» пра інфармацыю аб даходах. Дачка прэмʼер-міністра ў каментарах, размешчаных у сацыяльных сетках, напісала:

«Аўтар артыкула выдатна ведае, што MLE шмат гадоў працуе пад кіраўніцтвам іншай кампаніі, але прыемна крытыкаваць дачку прэмʼер-міністра і прыцягваць чытачоў загалоўкам. Той факт, што гэта звязана з сурʼёзнымі праблемамі з іміджам польскай кампаніі, якая ніколі не мела нічога агульнага з палітыкай, вас не хвалюе», – напісала Туск-Цудна.

нг