Беларуская Служба

Дубай пад агнём. Частка кампаній, якая займае высокую пазіцыю ў бізнес-рэйтынгу, можа пераехаць у Варшаву

05.03.2026 17:59
Некаторыя эксперты лічаць, што з-за нестабільнасці на Блізкім Усходзе частка інвестараў можа перанакіраваць свае сродкі, у тым ліку і ў Варшаву.
       .  :    .
У Дубаю раптоўна апусцелі раней шматлюдныя грамадскія лакацыі. На здымку: адзін з дубайскіх рынкаў. PAP/EPA/STRINGER

Вайна на Блізкім Усходзе разбурыла міф пра Дубай як бяспечнае прыстанішча для інвестараў. Яшчэ некалькі дзён таму ў цэнтры Варшавы адна з кампаній рэкламавала свае паслугі па набыцці нерухомасці ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, паведамляе партал Forsal.

Так, сярод прапаноў была люксавая кватэра коштам у 1 млн злотых (каля 240 тыс. еўра) з доступам да порта, з басейнам на балконе і трэнажорнай залай. Для параўнання: столькі можа каштаваць не самая вялікая кватэра ў Варшаве, прычым не ў цэнтры сталіцы. Таму не дзіўна, што шматлікія палякі, у якіх ёсць грошы, набывалі жыллё ў ААЭ, тым больш, што кампаніі па продажы абяцалі прыбытак з арэнды на ўзроўні 10% гадавых.

Раней Дубай разглядаўся як аазіс стабільнасці на нестабільным Блізкім Усходзе. Цяпер уладам Абʼяднаных Арабскіх Эміратаў будзе складана пераканаць людзей вярнуцца самім і вярнуць свае інвестыцыі ў краіну, над якой лётаюць ракеты і дроны. Яшчэ пару дзён таму ніхто не спадзяваўся, што ў ААЭ загінуць тры чалавекі, больш за 50 атрымаюць раненні і што будзе пашкоджаны вядомы ды вельмі прэстыжны гатэль Burj al-Arab.

Некаторыя эксперты лічаць, што з-за нестабільнасці на Блізкім Усходзе частка інвестараў можа перанакіраваць свае сродкі, у тым ліку і ў Варшаву. У апошнім рэйтынгу WiredScore Index, апублікаваным напярэдадні вайны на Блізкім Усходзе, польская сталіца заняла 7-е месца ў свеце па ўстойлівасці рынку офісных памяшканняў. Для параўнання: у гэтым жа спісе Дубай заняў 3-е месца, а Абу-Дабі — 9-е.

У індэксе WiredScore Варшава саступае толькі Мадрыду ў Еўропе. Польская сталіца абышла Берлін, Лондан і Парыж. Частка экспертаў чакае, што некаторыя кампаніі пераедуць з ААЭ ў Еўропу, у тым ліку і ў польскую сталіцу.

вс